Лукашэнка даслаў Грыбаўскайце ліст, у якім тлумачыць «перыпетыі выбараў». 21.by

Лукашэнка даслаў Грыбаўскайце ліст, у якім тлумачыць «перыпетыі выбараў»

04.01.2011 00:00 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце ў часе калядных святаў атрымала ліст ад А.Лукашэнкі, у якім кіраўнік Беларусі тлумачыць «перыпетыі выбараў» — выкладае погляд кіраўніцтва краіны на падзеі 19 снежня. Грыбаўскайце мае пазнаёміць з гэтым лістом кіраўніцу дыпламатыі ЕС Кэтрын Эштан.

Як паведамляюць літоўскія СМІ, пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнткі Літвы.

Ён адзначыў, што Грыбаўскайце заклікала Беларусь выявіць «упэўненасць у сабе» і выпусціць на свабоду затрыманых, забяспечыць пацярпелым, асабліва Уладзіміру Някляеву, усю неабходную медычную дапамогу.

«Калі кіраўніцтва Беларусі перакананае, што выбары выйграныя з пераканаўчай перавагай, калі людзі падтрымліваюць кіраўніцтва, дык нашто баяцца апазіцыі? Нашто трымаць людзей за кратамі? — рытарычна пытаўся прэс-сакратар. — Бясспрэчна, дзеянні беларускіх уладаў, скіраваныя супраць прадстаўнікоў грамадства, сродкаў масавай інфармацыі, арышты, фізічны гвалт — усё гэта ўскладняе супрацоўніцтва з кіраўніцтвам Беларусі, але не з беларускім народам».

Падзяліцца навіной: 
МБ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце ў часе калядных святаў атрымала ліст ад А.Лукашэнкі, у якім кіраўнік Беларусі тлумачыць «перыпетыі выбараў» —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика