ЕС хацела б захаваць Беларусь ва «Усходнім партнёрстве». 21.by

ЕС хацела б захаваць Беларусь ва «Усходнім партнёрстве»

06.01.2011 00:00 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фота Еўрарадыё

Удзел Беларусі ў ініцыятыве Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» залежыць ад далейшага развіцця сітуацыі ў краіне. Пра гэта заявіў пасол Венгрыі — яна старшынюе ў ЕС — Ферэнц Контра 5 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«З-за падзей апошніх двух тыдняў у нас складваецца ўражанне, што жаданне супрацоўніцтва падае з беларускага боку. Пакуль мы аналізуем сітуацыю і не хацелі б рабіць паспешлівых высноў», — сказаў ён.

Контра падкрэсліў, што далейшае развіццё беларуска-еўрапейскіх адносін будзе залежаць ад рашэння, якое прымуць міністры замежных спраў краін ЕС на пасяджэнні ў студзені. «Але калі ў Беларусі з’явяцца новыя палітвязні, то адносіны ЕС і Беларусі кардынальна зменяцца. Некаторыя людзі няправільна ацэньваюць сітуацыю і не разумеюць, што з ЕС можна працаваць на аснове пэўных прынцыпаў. Калі гэтыя прынцыпы не паважаюцца, то не можа быць супрацоўніцтва», — зазначыў дыпламат.

Паводле яго слоў,

калі Беларусь хоча «паўнацэнна ўдзельнічаць ва Усходнім партнёрстве, то штосьці трэба мяняць».

Контра таксама паведаміў, што саміт краін — удзельніц праграмы «Усходняе партнёрства» пройдзе 27 мая 2011 года ў Будапешце. Ён не змог адказаць на пытанне, ці будзе запрошаны для ўдзелу ў мерапрыемстве беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. «Рашэнне яшчэ не прынята, запрашэнні не рассылаліся. Але перш чым такое рашэнне будзе прынята, у Беларусі павінны быць зробленыя нейкія крокі. У прыватнасці,

павінны быць вызваленыя ўсе затрыманыя падчас акцый, а таксама павінен спыніцца пераслед журналістаў»,

— сказаў Контра.

Падзяліцца навіной: 
Таццяна Каравянкова, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Калі ў Беларусі з’явяцца новыя палітвязні, адносіны ЕС і Беларусі кардынальна зменяцца», — заявіў пасол Венгрыі, якая цяпер старшынюе ў ЕС.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика