Шапіра хоча стаць маленькім Лукашэнкам
09.01.2011 00:00
—
Новости Политики
|
Выезд у службовыя камандзіроўкі за мяжу кіраўнікоў арганізацый, размешчаных на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці і формы ўласнасці, зараз будуць ажыццяўляцца з дазволу старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра. У размешчаным на сайце Гродзенскага аблвыканкама распараджэнні № 227р гаворыцца, што яно прынята «ў мэтах забеспячэння стабільнай працы арганізацый, размешаных на тэрыторыі Гродзенскай вобласці». Згодна з распараджэннем, «для атрымання дазволу старшыні аблвыканкама падаецца ліст з указаннем звестак пра дзяржаву і тэрміны камандзіроўкі, мэту і крыніцы фінансавання камандзіроўкі». Апрача таго, «па выніках службовай камандзіроўкі за мяжу кіраўніком арганізацыі ў Камітэту эканомікі аблвыканкама даручана забяспечыць кантроль за выкананнем гэтага распараджэння. Старшыня аблвыканкама таксама даручыў камітэту забяспечыць «аналіз эканамічнай эфектыўнасці службовых камандзіровак за мяжу, вывучэнне перспектыўных кірункаў эканамічнага супрацоўніцтва». Цікава, як на тое зрэагуюць замежныя інвестары. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Замежныя інвестары зараз таксама будуць выязджаць у камандзіроўкі толькі з ягонага дазволу.
|
|