Рацыянальнаму выкарыстанню прыродных багаццяў Беларусі будзе ўдзяляцца першарадная ўвага
25.01.2011
—
Новости Политики
|
Ахове і рацыянальнаму выкарыстанню прыродных багаццяў Беларусі будзе ўдзяляцца першарадная ўвага. Аб гэтым учора пры справаздачы начальніка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі Мікалая Фурсевіча заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА. "Галоўны рэсурс нашай дзяржавы, акрамя народа, мазгоў і рук, — гэта той дар, які нам паднесла прырода ў выглядзе расліннага і жывёльнага свету, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — І гэта не толькі пытанні адпачынку, хоць гэта таксама важна (здароўе людзей — перш за ўсё), але гэта вельмі вялікі эканамічны рэсурс. І як мы гэта выкарыстоўваем — важна". Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што будзе гэтаму напрамку ўдзяляць першараднае значэнне. "Гэта важная тэма для размовы", — сказаў ён. Прэзідэнт адзначыў, што ў свой час пры назначэнні новым кіраўніком Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Мікалая Фурсевіча было дагаворана, што праз некаторы час будзе заслухана яго справаздача. У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, ці ўдалося пераламаць сітуацыю не толькі ўнутры інспекцыі, але і па тых пытаннях, якімі яна займаецца. "Мне хацелася б пачуць, як працуе інспекцыя, які вынік", — сказаў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што да назначэння новага кіраўніка яму даводзілася не адзін раз умешвацца ў работу інспекцыі, накіроўваць яе, а часам і выпраўляць дапушчаныя памылкі. "Трэба прызнаць адкрыта, што перыяд станаўлення інспекцыі быў неапраўдана зацягнуты, у калектыве мелі месца нездаровыя тэндэнцыі. Таму і давялося змяніць усё кіраўніцтва інспекцыі", — адзначыў кіраўнік дзяржавы, пацікавіўшыся, які на сёння маральна-псіхалагічны клімат у калектыве і якая эфектыўнасць работы, ці сутыкаецца інспекцыя з праблемамі пры ўзаемадзеянні з іншымі структурамі і ведамствамі, якія павінны працаваць у кантакце з ёй. Акрамя таго, Прэзідэнт нагадаў, што ў краіне ўжо доўга вялася размова аб навядзенні парадку ў запаведніках, перш за ўсё Нарачанскага рэгіёну. "Ці ёсць сёння там праблемныя пытанні, ці вырашаны яны?" — задаў пытанне беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў, што інспекцыя была створана па яго рашэнню, таму што амаль 10 гадоў таму сітуацыя вакол захавання расліннага і жывёльнага свету ў краіне была наогул недапушчальная. "У лясах даходзіла да бязмежжа, і кантроль ажыццяўляўся слабы за ляснымі насаджэннямі. З жывёльным светам і таго горш: хто хацеў, той страляў, хто хацеў, той лавіў, душыў, атручваў, забіваў электрычным токам і гэтак далей. І што сумна — на чале гэтых беспарадкаў стаялі чыноўнікі і супрацоўнікі праваахоўных органаў на месцах", — адзначыў Прэзідэнт. У сувязі з гэтым, паводле яго слоў, навесці парадак мог толькі орган, падкантрольны Прэзідэнту. "Вам былі дадзены беспрэцэдэнтныя правы", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што, напэўна, ні адна арганізацыя ў свеце, якая займаецца аналагічнай дзейнасцю, не мае такіх правоў. "Мяне цікавяць стратэгічныя пытанні і асабліва пытанні глабальныя і на перспектыву", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу ўзмацніць адказнасць за парушэнні ў прыродаахоўнай сферы. Кіраўнік дзяржавы 24 студзеня даў шэраг даручэнняў дзяржаўнаму сакратару Савета Бяспекі Леаніду Мальцаву пры справаздачы начальніка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Мікалая Фурсевіча. Аляксандр Лукашэнка, заслухаўшы справаздачу, сказаў, што ў цэлым станоўча ацэньвае дзейнасць Дзяржінспекцыі і лічыць, што ў свой час не памыліліся, прымаючы рашэнне аб яе стварэнні. Ён адзначыў, што, выязджаючы ў рэгіёны, часта цікавіцца на месцах, як працуе Дзяржінспекцыя. "Вельмі станоўчыя водзывы. Баяцца туды ступіць нагой, дзе раней проста разбоем займаліся", — сказаў кіраўнік дзяржавы. У той жа час, на думку Прэзідэнта, Дзяржінспекцыі неабходна ставіць перад сабой больш маштабныя задачы і выходзіць на новы ўзровень. "Трэба перспектыву бачыць: што будзем рабіць заўтра, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Станаўленне інспекцыя прайшла. Цяпер трэба вызначыцца, як будзем дзейнічаць далей, на які ўзровень, на якую прыступку будзем выходзіць заўтра". Прэзідэнт звярнуў увагу, што адным з асноўных стратэгічных напрамкаў дзейнасці Дзяржінспекцыі павінна стаць патрабаванне навядзення парадку ў прыродаахоўнай сферы ад тых структур, хто гэтым павінен непасрэдна займацца, аднак па тых ці іншых прычынах прыкладае недастаткова намаганняў. Што датычыцца прыродаахоўных рэйдаў, то Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яны павінны праводзіцца выбарачна, мэтанакіравана і нечакана, з прыцягненнем у выпадку неабходнасці іншых службаў. "І пасля гэтых рэйдаў павінны быць вывады. Меры павінны быць прыняты, каб у наступны раз пры кантрольным рэйдзе на такой тэрыторыі гэтага ўжо не было. І не толькі там — па ўсёй краіне. На гэта ўжо сёння трэба выходзіць. Інспекцыя павінна ў гэтым працэсе знайсці сваё месца", — сказаў кіраўнік дзярж авы. Прэзідэнт таксама ўказаў на неабходнасць разумнага рэгулявання колькасці звяроў у лясах, на праблему слабай зарыбленасці вадаёмаў. Так, з 990 вадаёмаў, прыдатных у краіне для развядзення рыбы, выкарыстоўваецца толькі крыху больш за дзвесце. "Прыроду мы не стваралі, гэта падарунак Госпада Бога, і мы яе павінны захаваць для будучых пакаленняў і карыстацца як належыць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Усё гэта трэба зберагчы: для народа, для краіны". Аляксандр Лукашэнка зноў падкрэсліў, што прыродаахоўная сфера застаецца адным з важнейшых напрамкаў у дзейнасці дзяржаўнай улады і ёй будзе ўдзяляцца ў будучым яшчэ больш пільная ўвага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ахове і рацыянальнаму выкарыстанню прыродных багаццяў Беларусі будзе ўдзяляцца першарадная ўвага. Аб гэтым учора пры справаздачы начальніка Дзяржаўнай...
|
|