Дарагія суайчыннікі!. 21.by

Дарагія суайчыннікі!

23.02.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!

Сардэчна віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Гэты дзень — даніна павагі ўсім, хто аддаў жыццё за Радзіму і хто сваім небывалым гераізмам адстаяў права нашага народа на свабоду і магчымасць быць гаспадаром на роднай зямлі, выбіраць свой лёс і рашаць, як жыць. Свята годных нашчадкаў пакалення пераможцаў, якія аберагаюць мір і дабрабыт краіны ў сучасных умовах.

Мы па праву ганарымся гістарычным выбарам, зробленым беларускім народам, упэўненыя ў сучасным і з аптымізмам глядзім у будучыню.

Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь сёння — гэта ўвасабленне высокага прафесіяналізму і выдатнай баявой вывучкі, надзейны шчыт Айчыны, гарант тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту.

У гэты святочны дзень выказваю шчырую ўдзячнасць не толькі тым, хто прысвяціў жыццё вялікай справе служэння Айчыне, зрабіўшы яе сваёй прафесіяй, але і тым, хто мірнай і сумленнай працай умацоўвае нашу краіну, павялічвае яе нацыянальнае багацце.

Жадаю вам шчасця, здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць роднай Беларусі!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл! Сардэчна віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень — даніна павагі ўсім, хто...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика