У Беларусі гатовы падтрымаць дзейнасць Ашчадбанка Расіі. 21.by

У Беларусі гатовы падтрымаць дзейнасць Ашчадбанка Расіі

11.03.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы са старшынёй праўлення Ашчадбанка Расіі Германам Грэфам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ашчадбанк Расіі прыйшоў у Беларусь надоўга, з нашага пункту гледжання, і мы павінны ўсяляк яго падтрымаць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Банк выказаў жаданне фінансаваць вельмі многія праекты ў нашай краіне — выбірайце любыя, мы вам абсалютна давяраем і будзем вас падтрымліваць".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што першапачаткова ў Беларусі была пэўная насцярожанасць адносна Ашчадбанка Расіі, аднак яна была матываваная. "У нас была вялікая насцярожанасць, што ў Беларусь ідзе магутны, вялікі банк, — сказаў Прэзідэнт. — Але прайшоў час, і мы бачым, што выканана ўсё, што абяцалі".

Звяртаючыся да Германа Грэфа, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што магчымасці беларускага боку яму вядомы, і "любыя складанасці, якія могуць узнікнуць, мы пераадолеем разам". Прэзідэнт таксама дадаў, што гатовы абмеркаваць шэраг праектаў і пытанняў, якія датычацца работы банка.

У сваю чаргу старшыня праўлення Ашчадбанка Расіі адзначыў, што за час дзейнасці банка ў Беларусі перавыкананы даволі аптымістычныя планы. "Фактычна ніводны напрамак, які абмяркоўваўся, не застаўся без развіцця", — сказаў ён. Герман Грэф таксама дадаў, што банк набліжаецца да $1 млрд інвестыцый у беларускую эканоміку і даволі паспяхова вывеў Беларусь на знешнія рынкі. Акрамя таго, у поўным аб'ёме выконваецца сумесная праграма па фінансаванні экспарту беларускіх тавараў у Расійскую Федэрацыю. Паводле слоў Германа Грэфа, Ашчадбанк Расіі пачынае новы этап супрацоўніцтва, а менавіта мае намер поўнасцю перарабіць тэхналагічную платформу даччынага банка — ААТ "БПБ-Банк".

Ашчадбанк Расіі з'яўляецца вядучым банкам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Па выніках 2010 года ён уваходзіць у дзясятку самых прыбытковых банкаў свету, па капіталізацыі займае 14-е месца і ставіць за мэту да 2014 года ўвайсці ў дзясятку самых буйных банкаў. Па выніках 2010 года Ашчадбанк Расіі — лідар на фінансавым рынку Расійскай Федэрацыі па актывах, капіталу і прыбытку. У банкаўскай сістэме Расіі актывы і капітал Ашчадбанка складаюць больш за 25 працэнтаў. Мае даччыныя банкі ў Беларусі, Казахстане і Украіне. Па ключавых паказчыках даччыны банк у Беларусі ААТ "БПБ-Банк" займае трэцюю пазіцыю сярод банкаў краіны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы са старшынёй праўлення Ашчадбанка Расіі Германам Грэфам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика