Дарагія суайчыннікі!. 21.by

Дарагія суайчыннікі!

15.03.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сардэчна віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўны Закон адлюстроўвае волю і імкненне беларускага народа да сапраўднага суверэнітэту, сацыяльнай справядлівасці і прагрэсу. Яго прыняцце адкрыла новую старонку ў нашай гісторыі, надало магутны імпульс усталяванню каштоўнасцяў народаўладдзя, стала годным завяршэннем прававога афармлення дзяржаўнасці Беларусі.

Канстытуцыя замацавала дэмакратычныя прынцыпы грамадскага развіцця — гарантыі правоў і свабод чалавека, забеспячэнне законнасці і правапарадку, умацаванне грамадзянскай згоды і стабільнасці.

І сёння Асноўны Закон дазваляе нам упэўнена рухацца наперад па шляху стварэння моцнай дзяржавы з высокаразвітай сучаснай эканомікай, эфектыўнай сістэмай сацыяльнай абароны, самабытнай нацыянальнай культурай, аўтарытэтнай міжнароднай палітыкай.

Перакананы, што далейшае ўмацаванне канстытуцыйных асноў стане надзейным залогам правядзення ў Рэспубліцы Беларусь паслядоўных грамадскіх пераўтварэнняў, закліканых раскрыць творчы патэнцыял, прадпрымальнасць і ініцыятыву грамадзян.

Прыміце ў гэты святочны дзень шчырыя пажаданні здароўя, шчасця, дабра, дабрабыту і поспехаў у працы ў імя роднай Беларусі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сардэчна віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Асноўны Закон адлюстроўвае волю і імкненне беларускага народа да сапраўднага суверэнітэту,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика