Аляксандр Лукашэнка: "Ажыятаж на валютным рынку пройдзе пасля павышэння мытных пошлін на аўтамабілі"
06.04.2011
—
Новости Политики
|
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора ў час рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Вядома, нас вельмі моцна падкасіў ажыятаж з аўтамабілямі. Мы паглядзелі, там больш за мільярд. Былі нават прапановы ўвесці цяпер гэту пошліну. Але гэта ўдар па людзях, навошта ж ужо сваіх людзей душыць. Вытрымаем мы гэта, няхай людзі купяць сабе машыну якую хочуць, заменяць, калі трэба", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Што датычыцца тых грамадзян, якія прывозяць машыны з-за мяжы, каб пасля іх перапрадаць, кіраўнік дзяржавы сказаў: "Гэта бізнэс. Не можам жа мы чалавека задушыць з-за гэтай валюты". "Але шчыра скажам: валюта ёсць — ідзі купляй, прадавай, няма валюты — з запасаў мы больш браць не будзем, золатавалютны рэзерв — святое. Мы павінны яго папаўняць", — падкрэсліў беларускі лідар, адзначыўшы, што праз некалькі месяцаў сітуацыя супакоіцца і людзі, наадварот, будуць мяняць валюту на беларускія рублі. "Ну хочуць людзі купіць, што ж зробіш. Таму я і Нацбанку сказаў, і ўраду, што ні ў якім выпадку наступаць на людзей нельга. Няхай людзі рэалізуюць сваё жаданне", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. На думку кіраўніка дзяржавы, павелічэнне колькасці асабістага аўтатранспарту ў краіне таксама мае свой пазітыўны бок, таму што ўзнікае неабходнасць аказання адпаведных паслуг, а гэта новыя рабочыя месцы, растуць продажы паліва, падаткаабкладальная база. "Таму спакойна трэба да гэтага ставіцца. Так, быў нейкі ажыятаж. Цяпер ён значна меншы, пайшоў на спад, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Усё сыдзе, але людзі не выставяць нам прэтэнзіі, што мы закрылі ім магчымасць купіць тое, што яны хочуць". "Галоўнае — гэта прадаць больш, чым прывезці з-за мяжы. Хопіць жыць за кошт некага", — рэзюмаваў Прэзідэнт. Нагадаем, мытныя пошліны на ўвоз аўтамабіляў для фізічных асоб у Беларусі з 1 ліпеня 2011 года ўзнімуцца да ўзроўню пошлін у краінах Мытнага саюза. Беларускім аграрыям неабходна максімальна забяспечыць патрэбнасці ўнутранага рынку ў традыцыйных для рэспублікі сельгаспрадуктах і нарошчваць экспартАб гэтым учора, наведваючы СВК "Узыходзячая зара" ў Кобрынскім раёне, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. "Морква, буракі, капуста, бульба — гэта нашы тавары. Мы іх павінны вырошчваць у дастатковай колькасці і карміць народ", — сказаў Прэзідэнт. Кіраўніку дзяржавы далажылі аб ходзе веснавых палявых работ у гаспадарцы, рэгіёне і краіне ў цэлым. Ён таксама чарговы раз падкрэсліў неабходнасць беражлівага стаўлення да сельгастэхнікі. "Галоўнае — гэта прывучыць людзей адносіцца беражліва да тэхнікі, да справы", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што і ў далейшым дзяржава не зможа аказваць сельгаспрадпрыемствам такую падтрымку, як раней. "Ды і не трэба. Вы самі павінны зарабляць. Вам трэба выходзіць на 10-13 працэнтаў рэнтабельнасці без датацый, тады вы будзеце жыць спакойна", — сказаў ён. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы чарговы раз звярнуў увагу на неабходнасць нарошчвання экспарту сельгаспрадукцыі, попыт на якую на сусветным рынку будзе толькі ўзрастаць. Дзіцячыя дапамогі ў Беларусі будуць павышацца ў залежнасці ад стану эканомікі Аб гэтым заявіў учора кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся з работнікамі прадпрыемства па выпуску дзіцячых цацак СТАА "ВП Палессе". Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер выпрацоўваецца сістэма па дзяржаўнай падтрымцы сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей. "Важнейшага пытання, чым дэмаграфія, нараджэнне дзяцей і павелічэнне насельніцтва, у Беларусі няма". Прэзідэнт адзначыў, што цяпер разглядаюцца два пытанні: забеспячэнне жыллём і выдзяленне дзіцячых дапамог. Што датычыцца жылля, то кіраўнік дзяржавы пацвердзіў, што пры нараджэнні трох дзяцей сям'я павінна будзе ўнесці невялікую суму, пры нараджэнні чацвёртага дзіцяці жыллё павінна выдавацца бясплатна. "Мы будзем будаваць менш жылля ўвогуле, а будзем будаваць мэтанакіравана для тых, хто мае ў ім патрэбу", — сказаў ён. Разглядаецца пытанне павышэння дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. "Выгадаваць дзіця сёння каштуе нямала, яго трэба накарміць, а адзець абыходзіцца даражэй, чым дарослага", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. "У малых гарадах павінны быць эфектыўна працуючыя прадпрыемствы, каб працавалі там як мінімум 300 чалавек Гэта будзе добрая прыбаўка і рэзерв. А потым пойдзем у аграгарадкі, можа, там будуць адкрывацца філіялы ад раённых прадпрыемстваў", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Звяртаючыся да кіраўніка прадпрыемства Андрэя Гольцмана, Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, якія на прадпрыемстве ёсць праблемы, што патрабуюць неадкладнага вырашэння. Андрэй Гольцман звярнуў увагу на старыя будаўнічыя нормы і правілы (СНіПы), якія не даюць магчымасці будаваць новыя вытворчасці. Кіраўнік дзяржавы ў сваю чаргу нагадаў, што раней ён ужо даваў даручэнне разабрацца з гэтым пытаннем. "Мы ж дамаўляліся: неабходна працаваць па-еўрапейску, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Ні ў якім разе нельга ісці па старых нормах". Акрамя таго, кіраўнік прадпрыемства паскардзіўся на складанасці пры мытным афармленні абсталявання. Аляксандр Лукашэнка даручыў намесніку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэю Кабякову да канца тыдня далажыць аб варыянтах вырашэння такіх праблем з тым, каб яны не паўтараліся ў далейшым. Прэзідэнт таксама паразмаўляў з работнікамі прадпрыемства. Кіраўнік дзяржавы пахваліў гарадскія ўлады і жыхароў Кобрына за тое, што з моманту абнаўлення горада да "Дажынак" тут падтрымліваецца парадак. Закрануўшы пытанне заработнай платы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў будучым, каб мець магчымасці яе росту, зарплату неабходна зарабіць. Ён таксама дадаў, што ў малых гарадах неабходна больш актыўна ствараць новыя працоўныя месцы і будаваць жыллё там, дзе патрэбна рабочая сіла. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка: "Ажыятаж на валютным рынку пройдзе пасля павышэння мытных пошлін на аўтамабілі" Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора ў час рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Вядома, нас вельмі моцна...
|
|