Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
16.04.2011
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні. Кіраўнік дзяржавы назначыў: Максіменку Аляксандра Уладзіміравіча — дырэктарам Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю; Аўсіюка Юрыя Аляксандравіча — галоўным дзяржаўным судова-медыцынскім экспертам Рэспублікі Беларусь — начальнікам Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз; Манюка Васіля Міхайлавіча — намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі; Брыткова Юрыя Аляксандравіча — намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта; Полудня Сяргея Анатольевіча — намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта; Быкава Ігара Міхайлавіча — намеснікам старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта; Кудрашова Аляксандра Мікалаевіча — начальнікам Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне: Піневіча Дзмітрыя Леанідавіча — першым намеснікам міністра аховы здароўя; Забелы Аляксандра Леанідавіча — першым намеснікам міністра гандлю; Матуліса Эдварда Браніслававіча — намеснікам міністра гандлю; Румака Аляксандра Аляксеевіча — намеснікам міністра працы і сацыяльнай абароны; Ярашэнкі Аляксандра Рыгоравіча — намеснікам міністра эканомікі; Дзямідава Леаніда Уладзіміравіча — першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях; Стадольніка Валерыя Францавіча — старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці; Атрошчанкі Аляксандра Аляксеевіча — старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці; Цапоты Віктара Уладзіміравіча — старшынёй Сенненскага райвыканкама; Горнака Аляксея Сілівестравіча — старшынёй Талачынскага райвыканкама; Адаменкі Яўгена Буніслававіча — старшынёй Мазырскага райвыканкама; Піліпца Івана Іванавіча — старшынёй Калінкавіцкага райвыканкама; Анціпенкі Анатоля Якаўлевіча — старшынёй Лагойскага райвыканкама; Загорцава Міхаіла Гаўрылавіча — старшынёй Смалявіцкага райвыканкама; Галя Андрэя Вадзімавіча — кіраўніком адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска; Траццякова Уладзіміра Канстанцінавіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Нафтан"; Дробатава Васіля Іванавіча — дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Полацктранснафта Дружба"; Радзевіча Аляксандра Міхайлавіча — генеральным дырэктарам дзяржаўнага вытворчага аб'яднання "Мінскі электратэхнічны завод імя В.І. Казлова" — дырэктарам ВРУП "Мінскі электратэхнічны завод імя В.І. Казлова"; Жукава Васіля Патапавіча — дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання; Груздава Аляксандра Сямёнавіча — дырэктарам Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі; Максюты Алега Міхайлавіча — дырэктарам Дэпартамента па гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя; Ганевіча Аляксандра Дармідонтавіча — Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Мюнхене (Федэратыўная Рэспубліка Германія); Падкавырава Уладзіміра Іванавіча — старшынёй праўлення адкрытага акцыянернага таварыства "Белаграпрамбанк". Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні.
|
|