Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага Бенедыкта ХVІ з шостай гадавінай пачатку пантыфікату
20.04.2011
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага Бенедыкта ХVІ з шостай гадавінай урачыстага пачатку пантыфікату. "Вы прысвяцілі жыццё служэнню Рымска-Каталіцкай Царкве, выхоўваючы ў людзях вечныя каштоўнасці: любоў, спачуванне і міласэрнасць. Упэўнены, што Ваша штодзённая праца будзе і далей садзейнічаць умацаванню хрысціянскай веры, талерантнасці і павагі да высокіх духоўных ідэалаў", — адзначаецца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў надзею на далейшае развіццё адносін паміж Беларуссю і Святым Прастолам. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага Бенедыкта ХVІ з шостай гадавінай урачыстага пачатку пантыфікату.
|
|