Аляксандр Лукашэнка: "Пара мяняць сістэму дзяржпадтрымкі спорту". 21.by

Аляксандр Лукашэнка: "Пара мяняць сістэму дзяржпадтрымкі спорту"

06.05.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора на нарадзе па пытанні дзяржпадтрымкі фізічнай культуры і спорту раскрытыкаваў выступленне беларускай зборнай на чэмпіянаце свету па хакеі, перадае БЕЛТА.

"Такі сорам недапушчальны, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — І гэта не толькі хакей. Але гэтаму віду спорту мы ўжо ўдзялілі ўвагі столькі, што больш і не прыдумаеш. А ўсё атрымліваецца наадварот: чым больш увагі, тым больш асаромленыя і непрыемныя выступленні спартсменаў".

Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння, папрасіў зрабіць адпаведныя вывады з такой сітуацыі па хакеі.

Прэзідэнт Беларусі лічыць неабходным змяніць сістэму дзяржаўнай падтрымкі спорту. "Лічу, настаў час і нам мяняць сістэму дзяржаўнай падтрымкі спорту. Прычым у такім напрамку, каб яна стымулявала ініцыятыву, прадпрымальнасць, а не ўтрыманства. "Жыраваць" за казённы кошт недапушчальна. Укладзеныя сродкі павінны даваць адэкватную аддачу", — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што размова аб эфектыўнасці існуючай сістэмы дзяржпадтрымкі ў сферы фізічнай культуры і спорту ў Беларусі наспела даўно. "З году ў год мы, нягледзячы ні на якія цяжкасці, накіроўваем вялікія сродкі на развіццё спорту. Ды і фон сёння прыдатны, каб пагаварыць на гэту тэму. Актыўна будуем сучасныя аб'екты, фінансуем з бюджэту дзейнасць спартыўных клубаў, напружваем нашы прадпрыемствы рэальнага сектара, каб усяляк дапамагалі клубам і камандам".

Ён растлумачыў, што сёння ў Беларусі склалася такая сітуацыя, калі лічым кожны рубель, а на мэты спорту бяруцца сродкі з гаспадарчага абароту, што не лепшым чынам адбіваецца на агульных тэмпах развіцця. "Аднак мы ідзём на гэта, таму што разумеем важнасць фізічнай культуры і спорту", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Перамогі беларускіх спартсменаў узнімаюць дух народа, выхоўваюць пачуццё патрыятызму і гонару за Айчыну, а паражэнні засмучаюць не толькі балельшчыкаў, але і ўсё грамадства. "Таму падтрымліваючы спорт, мы маем права патрабаваць вынікі, — лічыць Прэзідэнт. — І, вядома, за рацыянальнасць выкарыстання бюджэтных сродкаў і дапамогу ад прадпрыемстваў". "Марнатраўства і бескантрольнага транжырства тут нельга дапускаць. Час усім нам прад'яўляе жорсткае патрабаванне: жыць трэба па сродках", — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў мінулыя гады ім былі прыняты рашэнні па падтрымцы гульнявых відаў спорту. "І ў гэтым годзе мне накіравалі чарговы раз праект дакументаў аб яе прадаўжэнні і нават нарошчванні аб'ёмаў. Я гэтыя дакументы не падпісаў, таму што такога "базару" далей не будзе". Кіраўнік дзяржавы таксама паведаміў: "Мне паступае інфармацыя, што дзяржпадтрымка часам кладзецца ў кішэні асобных кіраўнікоў клубаў у выглядзе неабгрунтавана вялікіх зарплат і прэмій, а не працуе на спартыўныя вынікі. Транжырацца бюджэтныя сродкі і за кошт раздування бюракратычнага апарату ў арганізацыях".

Яшчэ год таму на нарадзе па пытаннях развіцця хакею Аляксандр Лукашэнка папярэджваў аб недапушчальнасці неэфектыўнага выкарыстання сродкаў і патрабаваў навесці парадак. Аднак, паводле яго слоў, урокі з гэтай размовы вынесены не былі. "Разглядаючы прадстаўленыя мне на подпіс праекты дакументаў, лёгка пераканацца, што ўсё зводзіцца да аднаго прынцыпу: давай грошы. Маўляў, у замежных клубах мільёны долараў на рахунках і вялікія даходы ў спартсменаў і функцыянераў, а чым мы горшыя? — сказаў Прэзідэнт. — Я не хачу ўдавацца ў палеміку, але адзначу: замежныя клубы не сядзяць на дзяржбюджэце, а здабываюць сродкі рэзультатыўнай дзейнасцю. Калі няма выніку, то яны банкруцяцца і прагараюць, як любое камерцыйнае прадпрыемства. І вучыцца ў іх трэба не таму, як праядаць, а як здабываць фінансы".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора на нарадзе па пытанні дзяржпадтрымкі фізічнай культуры і спорту раскрытыкаваў выступленне беларускай зборнай на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика