У Беларусі намецілася змяншэнне адмоўнага сальда знешняга гандлю. 21.by

У Беларусі намецілася змяншэнне адмоўнага сальда знешняга гандлю

06.07.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў учора міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў у інтэрв'ю Rаdіо Frаnсе Іntеrnаtіоnаl, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю Мінэканомікі.

"Інтэрв'ю прадаўжалася каля паўгадзіны і датычылася эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, мер, якія прымаюцца ўрадам, і магчымых фактараў росту, а таксама ўмоў супрацоўніцтва нашай краіны з Міжнародным валютным фондам", — адзначылі ў Мінэканомікі. Характарызуючы існуючую сітуацыю міністр эканомікі адзначыў як станоўчыя трэнды — рост ВУП і запаволенне адмоўнага сальда, так і адчувальныя для грамадзян тэндэнцыі — зніжэнне росту рэальных наяўных грашовых даходаў і росту рэальнай зарплаты.

"Разам з тым мы не дабіліся на гэты момант галоўнага паказчыка — перавышэння тэмпаў росту прадукцыйнасці працы над рэальнай заработнай платай", — паведаміў міністр. Паводле ацэнак Мінэканомікі, прадукцыйнасць працы за паўгода прырасла на 11 працэнтаў, а рэальная заработная плата — на 16 працэнтаў. "Але спрэд паміж імі з месяца ў месяц змяншаецца, і мы лічым, што па выніках дзевяці месяцаў мы будзем мець апярэджанне тэмпаў росту прадукцыйнасці працы над тэмпамі росту рэальнай заработнай платы. Такім чынам, мы дасягнём выплаты заробленай заработнай платы", — заявіў Мікалай Снапкоў.

Гаворачы аб фактарах росту, міністр эканомікі адзначыў, што вялікае значэнне мае ступень адаптацыі прадпрыемстваў да работы ва ўмовах абмежаванняў на валютным рынку і дэвальвацыі беларускага рубля, а таксама магчымасць экспарцёраў максімальна выкарыстоўваць перавагі змены курсу нацыянальнай валюты. "Пры гэтым мы разумеем, што гэта перавага будзе вельмі абмежавана па часе. Мы павінны будзем выраўноўваць цэны на ўнутраным рынку ў параўнанні з нашымі партнёрамі па Мытным саюзе. Гэта ў сярэднетэрміновай перспектыве да канца года знівеліруе эфект дэвальвацыі", — паведаміў міністр эканомікі.

Яшчэ адзін важны фактар росту — аптымізацыя дзейных дзяржпраграм у рамках скарачэння бюджэтнага і крэдытнага фінансавання.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў учора міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў у інтэрв'ю Rаdіо Frаnсе Іntеrnаtіоnаl, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика