Мікалаю Ладуцьку аб'яўлена заўвага за валакіту і бюракратызм пры арганізацыі работы з інвестарамі. 21.by

Мікалаю Ладуцьку аб'яўлена заўвага за валакіту і бюракратызм пры арганізацыі работы з інвестарамі

07.10.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Распараджэннем кіраўніка дзяржавы 6 кастрычніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалаю Ладуцьку аб'яўлена заўвага за непрыняцце належных мер па арганізацыі работы з інвестарамі, валакіту і бюракратызм.

На нарадзе 29 верасня па рэалізацыі ў Мінску інвестыцыйных праектаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў сталічныя ўлады за валакіту і бюракратызм у рабоце з інвестарамі.

Кіраўніцтвам горада таксама прыняты рашэнні па прыцягненні да адказнасці вінаватых. У прыватнасці, вызвалены ад займаемых пасад старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Віктар Нікіцін і яго першы намеснік Аляксей Мартынаў, начальнік упраўлення архітэктуры і арганізацыі праектных работ камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Ф.І. Жураўлёў і сакратар старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Е.Л. Валковіч. Акрамя таго, панеслі адпаведнае пакаранне намеснік старшыні Мінгарвыканкама Сяргей Радаман і начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінгарвыканкама У.І. Зубрык.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Распараджэннем кіраўніка дзяржавы 6 кастрычніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалаю Ладуцьку аб'яўлена заўвага за непрыняцце належных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика