Беларусь гатова аказваць падтрымку ініцыятывам Азербайджана на міжнароднай арэне. 21.by

Беларусь гатова аказваць падтрымку ініцыятывам Азербайджана на міжнароднай арэне

26.10.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, накіраваным Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву з нагоды выбрання Азербайджана ў склад Савета Бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

"Гэта дастойная перамога, атрыманая маладой і па-сапраўднаму незалежнай дзяржавай у нялёгкай палітычнай барацьбе, не можа не выклікаць шчырага захаплення", — гаворыцца ў віншаванні. На думку Прэзідэнта Беларусі, у аснове гэтай перамогі — шырокае міжнароднае прызнанне сур'ёзных дасягненняў Азербайджана ва ўмацаванні сваёй дзяржаўнасці, забеспячэнні высокіх тэмпаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, а таксама ў правядзенні канструктыўнай і прынцыповай знешняй палітыкі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь, цалкам падзяляючы гэты выдатны поспех свайго надзейнага і праверанага часам стратэгічнага партнёра, гатова і ў далейшым аказваць усебаковую падтрымку ініцыятывам і пачынанням Азербайджана на міжнароднай арэне.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, накіраваным Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву з нагоды выбрання Азербайджана ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика