СМІ не павінны замоўчваць цяжкасці, але апускацца да крытыканства недапушчальна. 21.by

СМІ не павінны замоўчваць цяжкасці, але апускацца да крытыканства недапушчальна

28.10.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сродкі масавай інфармацыі павінны аб'ектыўна адлюстроўваць рэчаіснасць, сказала ўчора журналістам пасля пасяджэння Віцебскага аблвыканкама першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч, перадае БЕЛТА.

СМІ — важнае звяно дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі. "Гэта не чацвёртая ўлада, а партнёры ўлады", — дадала Лілія Ананіч. "Не трэба замоўчваць цяжкасці, адыходзіць ад вырашэння праблем чалавека, але і апускацца да ўзроўню крытыканства недапушчальна", — падкрэсліла яна. Крытычныя матэрыялы павінны быць канструктыўнымі і несці прапановы.

Лілія Ананіч расказала, што Міністэрства інфармацыі рэалізуе ў Віцебскай вобласці буйны інвестыцыйны праект па замене абсталявання ў Наваполацкай друкарні. У бліжэйшы час раённыя газеты паўночна-заходняга раёна вобласці атрымаюць магчымасць выходзіць на 16 палосах у колеры. "Трэба ўжо думаць, чым напоўніць гэтыя палосы, як іх зрабіць цікавымі. Пакуль узровень некаторых раённых газет вобласці не адпавядае сучасным патрабаванням", — лічыць першы намеснік міністра.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сродкі масавай інфармацыі павінны аб'ектыўна адлюстроўваць рэчаіснасць, сказала ўчора журналістам пасля пасяджэння Віцебскага аблвыканкама першы намеснік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика