Аляксандр Лукашэнка назначыў Лідзію Ярмошыну старшынёй Цэнтрвыбаркама
14.12.2011
—
Новости Политики
|
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў членаў Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Адпаведны ўказ № 574 Прэзідэнт падпісаў 13 снежня. Членамі Цэнтрвыбаркама назначаны Васіль Бушчык, Лідзія Ярмошына, Вадзім Іпатаў, Мікалай Лазавік, Марына Рахманава і Алег Сліжэўскі. Акрамя таго, на падставе ўказа № 575 Лідзія Ярмошына назначана старшынёй Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў з далейшым узгадненнем яе назначэння з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Старшыня і члены Цэнтрвыбаркама назначаны ў адпаведнасці з пунктамі 4 і 9 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў членаў Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Адпаведны...
|
|