На працягу года-паўтара магчыма вяртанне зарплат на дакрызісны ўзровень. 21.by

На працягу года-паўтара магчыма вяртанне зарплат на дакрызісны ўзровень

07.02.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 6 лютага прыняў з дакладам Старшыню Праўлення Нацыянальнага банка Надзею Ермакову.

"Пры нармальным функцыянаванні эканомікі і калі нармальна будуць працаваць працоўныя калектывы, мы на працягу года-паўтара не проста вернемся на былыя пазіцыі па заработнай плаце людзей, але мы можам іх і перавысіць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — У нас ёсць магчымасць зарабіць нармальныя грошы для таго, каб людзі адчулі паляпшэнне жыцця, і гэта ўжо адбываецца. І я думаю, што калі мы нармальна выйдзем з гэтай няпростай зімы, я маю на ўвазе, каб не давялося перасяваць пасевы з-за маразоў і гэтак далей, то мы знойдзем гэтыя грошы".

"Але мы ні ў якім разе не павінны друкаваць грошы, гэта абсалютна выключана", — падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён звярнуў таксама ўвагу на высокую стаўку банкаў па крэдытах, што выдаюцца. "Вельмі дарагія крэдытныя рэсурсы. Эканоміка, зразумела, цярпець такую сітуацыю з крэдытамі доўга не можа, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Таму стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка паціху-паціху павінна зніжацца. Мы павінны даваць і сігналы нармальныя эканоміцы нашай краіны, суб'ектам гаспадарання, ды і фактычна стаўка павінна быць ніжэй, таму што пры цяперашняй гаварыць пра нейкае інтэнсіўнае развіццё эканомікі нельга".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што сёлета "ўсе павінны забыць, што на крэдытаванне могуць выкарыстоўвацца эмісійныя грошы".

Прэзідэнту паведамілі таксама пра стан спраў з укладамі. Як адзначыла Старшыня праўлення Нацбанка, ёсць прырост па ўкладах як у беларускіх рублях, так і ў валюце, пры гэтым больш высокімі тэмпамі растуць валютныя ўклады.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 6 лютага прыняў з дакладам Старшыню Праўлення Нацыянальнага банка Надзею Ермакову. "Пры нармальным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика