Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў пагадненне аб стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы ППА Беларусі і Расіі. 21.by

Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў пагадненне аб стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы ППА Беларусі і Расіі

14.02.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб сумеснай ахове знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы проціпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі (АРС ППА). Адпаведны ўказ № 65 Прэзідэнт падпісаў 13 лютага.

Гэта пагадненне падпісана 3 лютага 2009 года міністрамі абароны ў адпаведнасці з прадастаўленымі кіраўнікамі дзяржаў паўнамоцтвамі. Яно стварае ваенна-палітычныя ўмовы для павышэння надзейнасці аховы і абароны заходніх граніц Саюзнай дзяржавы, якасці кантролю за выкананнем правіл выкарыстання паветранай прасторы Беларусі і Расіі ў рэгіёне.

Рэалізацыя пагаднення дасць магчымасць аснашчаць войскі (сілы) АРС ППА ўзбраеннем і ваеннай тэхнікай на аснове адзінай ваенна-тэхнічнай палітыкі, выпрацоўваць адзіныя патрабаванні да баявой гатоўнасці і вывучкі войскаў (сіл), арганізацыі іх аператыўнай і баявой падрыхтоўкі.

У пагражальны перыяд і ў ваенны час частка сіл і сродкаў АРС ППА будзе прымяняцца ў складзе рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Палажэннем аб АРС ППА, што прыкладаецца да пагаднення, вызначаны асноўныя задачы, прынцыпы пабудовы і прымянення гэтай сістэмы.

АРС узначаліць камандуючы, які пасля ўступлення ў сілу пагаднення будзе назначаны на гэту пасаду рашэннем прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб сумеснай ахове знешняй граніцы Саюзнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика