Аляксандр Лукашэнка прапануе Кітаю будаўніцтва новага энергаблока ў Мінску. 21.by

Аляксандр Лукашэнка прапануе Кітаю будаўніцтва новага энергаблока ў Мінску

18.02.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе кітайскаму боку будаўніцтва новага энергаблока ў Мінску. З такой ініцыятывай ён звярнуўся ўчора да прадстаўнікоў Кітайскай нацыянальнай карпарацыі па замежным супрацоўніцтве падчас наведвання Мінскай ЦЭЦ-5, перадае БЕЛТА.

"Калі вы выканаеце ўмовы, а яны для вас выканальныя, мы пачнём рэалізацыю", — сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да кіраўніцтва Кітайскай нацыянальнай карпарацыі па замежным супрацоўніцтве, з чыім удзелам рэалізуюцца тры інвестыцыйныя праекты ў энергетычнай сферы. "Давайце будзем планаваць чарговае такое будаўніцтва", — дадаў Прэзідэнт. "Чым вы Еўропе будзеце цяпер даваць грошы, не ведаючы, ці вернуцца яны, давайце ўкладваць у рэальныя праекты", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы пачынаем будаваць новы энергаблок на ўмовах, пра якія сказаў Уладзімір Сямашка", — падагульніў Прэзідэнт. "Гэта мая ўдзячнасць кітайскаму лідару", — дадаў ён.

Як паведаміў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, цяпер з удзелам кітайскіх кампаній рэалізуюцца тры інвестпраекты з агульным аб'ёмам кітайскіх крэдытных рэсурсаў $823,1 млн. Акрамя таго, завершана комплекснае будаўніцтва парагазавага энергаблока на Мінскай ЦЭЦ-5 сумесна з кітайскімі партнёрамі. "Кітайскі бок прапанаваў, а мы гатовы будаваць чацвёрты энергаблок у Мінску, у раёне Чырвонага Бору, дзе вялікія цеплавыя нагрузкі", — сказаў першы віцэ-прэм'ер, растлумачыўшы, што гэта будзе камбінаваны блок: па выпрацоўцы і электрычнай, і цеплавой энергіі.

Уладзімір Сямашка адзначыў, што ўжо да канца 2012 года рэальна выйсці на падпісанне кантракта. "Калі нашы прапановы будуць прыняты, то рэальна гаварыць аб пачатку будаўніцтва энергаблока ў наступным годзе", — сказаў ён.

Беларусь і Расія дамовіліся, што кошт беларускай АЭС не перавысіць кошту Калінінградскай АЭС.

"На сустрэчы з Кірыенкам мы дамовіліся і прапісалі ў пратаколе надзвычай важны момант аб тым, што кошт беларускай атамнай электрастанцыі не павінен перавысіць кошт Калінінградскай АЭС", — сказаў Уладзімір Сямашка.

Уладзімір Сямашка лічыць, што будаўніцтва беларускай АЭС можа абысціся нават танней за кошт матэрыялаў, абсталявання, рабочай сілы. "Таму што будуць нашы матэрыялы, абсталяванне, рабочая сіла. У нас ёсць патэнцыял, каб наша АЭС была крыху таннейшая", — сказаў Уладзімір Сямашка.

Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што ўсе прынцыповыя пытанні па будаўніцтве АЭС вырашаны. Завершаны ўсе падрыхтоўчыя работы, да будаўніцтва гатова пляцоўка пад АЭС. Паводле яго слоў, 31 студзеня быў падпісаны кантракт на праектаванне АЭС. "Атампрамбудэкспарт" пачаў праектныя работы, якія прадугледжваюць распрацоўку дакументацыі па земляных работах. Як паведаміў першы віцэ-прэм'ер, яны павінны быць завершаны да сярэдзіны 2013 года, а з верасня 2013 года — пачнуцца бетонныя работы. "Мы працуем з такім разлікам, што ў 2017 годзе будзе ўведзены першы энергаблок. Пакуль усё ідзе па плане ў адпаведнасці з дамоўленасцямі", — адзначыў Уладзімір Сямашка. Ён таксама дадаў, што на сустрэчы з Кірыенкам агаворваліся рабочыя графікі, генпадрадчык нясе адказнасць па тэрмінах выканання работ.

Прадпрыемства "Аўгуст-Бел" плануе нарасціць вытворчасць сродкаў аховы раслін да $200 млн на працягу бліжэйшых 5 гадоў. Аб гэтым кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку праінфармавалі ўчора ў ходзе яго наведвання гэтага прадпрыемства, размешчанага ў Пухавіцкім раёне.

Стварэнне ў Беларусі ўласнай вытворчасці прэпаратаў аховы раслін садзейнічала стабілізацыі цаны на гэты тавар. Паводле некаторых ацэнак экспертаў, толькі ў мінулым годзе дзякуючы ўласнай вытворчасці атрымалася зэканоміць каля $11 млн. Выкарыстанне хімічных сродкаў аховы раслін з'яўляецца адным з найважнейшых фактараў дынамічнага развіцця сельскай гаспадаркі. Менавіта з гэтай мэтай і было пабудавана ў Пухавіцкім раёне сучаснае прадпрыемства.

"Аўгуст" — буйнейшая расійская кампанія па распрацоўцы, вытворчасці і рэалізацыі сродкаў аховы раслін, якая з 2000 года пастаўляла сваю прадукцыю ў Беларусь, а з 2009 года стала яе выпускаць і ў нас у краіне.

На сустрэчы з кіраўніком дзяржавы прадстаўнікі кіраўніцтва кампаній "Аўгуст" і "Аўгуст-Бел" расказалі аб планах па нарошчванні выпуску. А гэта запатрабуе пашырэння вытворчасці, пад якую неабходна выдзяленне новых зямельных плошчаў. Прэзідэнт адказаў, што, перш чым будзе прынята рашэнне аб выдзяленні зямлі, неабходна падлічыць мэтазгоднасць гэтага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе кітайскаму боку будаўніцтва новага энергаблока ў Мінску. З такой ініцыятывай ён звярнуўся ўчора да прадстаўнікоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика