Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні
15.03.2012
—
Новости Политики
|
Каралю бельгійцаў Альберту ІІ, народу Бельгіі, родным і блізкім загінулых у аварыі бельгійскага турыстычнага аўтобуса каля швейцарскага горада С'ер. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. "У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім болем і смуткам успрынялі трагічную вестку аб шматлікіх чалавечых ахвярах, большасць з якіх складаюць дзеці", — гаворыцца ў спачуванні. Як паведамлялася, аўтобус, у якім ехалі турысты з Бельгіі, урэзаўся ў кішэнь бяспекі ў тунэлі. У аварыі загінулі 28 чалавек. Сярод іх 22 дзіцяці. Яшчэ 24 дзіцяці атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каралю бельгійцаў Альберту ІІ, народу Бельгіі, родным і блізкім загінулых у аварыі бельгійскага турыстычнага аўтобуса каля швейцарскага горада С'ер. Аб гэтым...
|
|