Старшыня "Беларускай асацыяцыі журналістаў" таксама невыязная
15.03.2012 09:58
—
Новости Политики
|
Старшыня "Беларускай асацыяцыі журналістаў" таксама невыязная Раніцай 15 сакавіка старшыня ГА “БАЖ” павінна была вылецець у Варшаву з аэрапорту “Мінск-2”. Пры праходжанні пашпартнага кантролю памежнікі заявілі ёй, што яна “часова невыязная”, а таксама паставілі ў яе пашпарт штамп аб адмове у выязде з краіны.
“Па горкай іроніі гэта адбылося як раз у Дзень Канстытуцыі, артыкул 30-ты якой гарантуе грамадзянам краіны свабоду перасоўвання”, - адзначыла ў гутарцы з БАЖ Жанна Літвіна. “Як бачым, спіс тых, каму адмоўлена ў праве пакідаць краіну, пашыраецца і канфлікт паглыбляецца. Зараз для нас галоўнае дамагчыся інфармацыі пра тое, хто тыя спісы складаў і на якой падставе”, - падкрэслівае Літвіна. Таксама сёння ўначы адмовілі ў выездзе з краіны афіцыйнаму прадстаўніку тэлеканалу "Белсат" у Мінску Міхасю Янчуку. Спадару Янчуку таксама паставілі адмысловы штамп у пашпарце. Сёння а 12-й гадзіне ў офісе ГА “БАЖ” (вул. Камсамольская, 7-32) адбудзецца прэс-канферэнцыя журналістаў і сябраў арганізацыі, якія сутыкнуліся з аналагічнай праблемай цягам апошніх дзён. Нагадаем, што 14 сакавіка за межы Беларусі не дазволілі выехаць шэф-рэдактару газеты “Наша Ніва” Акрамя таго, не змог атрымаць беларускай візы супрацоўнік Радыё “Свабода” з Прагі, перакладчык Пачынаючы з 7 сакавіка не далі выехаць з Беларусі некалькім грамадскім дзеячам і палітыкам: лідару Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) На мяжы ўсім раяць звяртацца ў Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС па месцы жыхарства. Між тым, 13 сакавіка начальнік Дэпартаменту па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун на просьбу “Еўрарадыё” пракаментаваць сітуацыю з "чорным спісам" беларускай апазіцыі заявіў, што ў яго “няма адпаведнай інфармацыі па гэтым пытанні”, і што звяртацца па тлумачэнні неабходна да тых, хто выносіў рашэнне пра абмежаванне права гэтых людзей на выезд. У мясцовых аддзелах па грамадзянстве і міграцыі таксама не прадастаўляюць інфармацыі пра нявыезд, српасылаючыся на “збоі” ў праграме з базай нявыязных. (Адзінае пакуль выключэнне – Алег Гулак, якому паведамілі пра яго прысутнасць у спісе невыязных за дзень да меркаванай паездкі – 13 сакавіка.) Нагадаем, што 29 лютага партал TUT.BY са спасылкай на “крыніцу, блізкую да кіраўніцтва краіны”, паведаміў, што Напярэдадні, 27 лютага, Савет міністраў замежных спраў краін Еўразвязу прыняў рашэнне пра пашырэнне спіску беларускіх чыноўнікаў, на якіх распаўсюджваюцца візавыя санкцыі. У адказ беларускае МЗС вырашыла адклікаць беларускіх амбасадараў з Варшавы і Бруселю і рэкамендавала Польшчы і ЕС адклікаць сваіх амбасадараў з Мінска. Па выніках экстраных кансультацый у Бруселі 28 лютага было прынята рашэнне аб адкліканні з Мінска кіраўнікоў дыппрадстаўніцтваў усіх краін ЕС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раніцай 15 сакавіка старшыня ГА “БАЖ” павінна была вылецець у Варшаву з аэрапорту “Мінск-2”. Пры праходжанні пашпартнага кантролю памежнікі заявілі ёй, што яна...
|
|