Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Людмілу Яфімаву з юбілеем. 21.by

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Людмілу Яфімаву з юбілеем

20.03.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў галоўнага дырыжора Заслужанага калектыву "Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы" Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі народную артыстку Беларусі Людмілу Яфімаву з юбілеем.

"Свой лёс Вы назаўсёды звязалі з музычным мастацтвам, прысвяціўшы яму ўсе душэўныя сілы, талент і натхненне. Дзякуючы Вашай стараннай, нястомнай працы Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Рыгора Шырмы сёння з'яўляецца ўзорам высокага прафесіяналізму і выканальніцкага майстэрства", — адзначаецца ў віншаванні.

"Спадзяюся, што і ў далейшым Вы будзеце знаходзіцца ў нястомным творчым пошуку, плённа і самааддана служыць нацыянальнай культуры, праслаўляць нашу Айчыну", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў галоўнага дырыжора Заслужанага калектыву "Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы" Беларускай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика