Працэс па справе аб выбуху ў мінскім метро быў абсалютна празрыстым. 21.by

Працэс па справе аб выбуху ў мінскім метро быў абсалютна празрыстым

22.03.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю кіраўніку і вядучаму праграмы Spotlіght ("Пражэктар") тэлекампаніі Russіa Today ("Расія сёння") Аляксандру Гурнову, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ходзе інтэрв'ю былі закрануты такія тэмы, як вынікі саміту ЕўрАзЭС у Маскве, погляды Беларусі на фарміраванне АЭП і ацэнка эфектыўнасці Мытнага саюза, стан беларускай эканомікі і пагрозы Еўрасаюза аб увядзенні эканамічных санкцый.

Асноўнай тэмай пасяджэння Міждзяржсавета ЕўрАзЭС было абмеркаванне праекта Дагавора аб пераўтварэнні ЕўрАзЭС і фарміраванні на яго аснове новага інтэграцыйнага аб'яднання. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь падтрымала праект дагавора і была гатова яго падпісаць. Аднак ён не быў падтрыманы іншымі ўдзельнікамі супольніцтва.

Працэс па справе аб выбуху ў мінскім метро быў абсалютна празрыстым, заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца сумненняў некаторых заходніх СМІ і асобных палітыкаў адносна справядлівасці вынесенага прыгавору тэрарыстам, то Прэзідэнт адзначыў: "Гэта быў абсалютна празрысты працэс ад пачатку да канца. У супрацоўнікаў ФСБ Расіі, ізраільскага МАССАД і Інтэрпала, якія прымалі ўдзел на ўсіх этапах следства, у іх ні на адным этапе не ўзнікла ніякіх пытанняў і сумненняў".

Перанос месца правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе з Мінска будзе ўдарам па іміджы сусветнай федэрацыі хакея.

"Гэта чыста палітызаваны працэс, ён нічога не мае агульнага са спортам. І калі такое адбудзецца, гэта будзе ўдар па іміджы сусветнай федэрацыі хакея. Беларусь заслужыла гэты чэмпіянат", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Поўная версія інтэрв'ю будзе паказана ў чацвер, 22 сакавіка, на тэлеканале "Беларусь 1" пасля праграмы "Панарама".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю кіраўніку і вядучаму праграмы Spotlіght ("Пражэктар") тэлекампаніі Russіa Today ("Расія сёння") Аляксандру...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика