Генпракуратура сумесна з КДБ актывізуе барацьбу з кантрабандным вывазам калійных угнаенняў. 21.by

Генпракуратура сумесна з КДБ актывізуе барацьбу з кантрабандным вывазам калійных угнаенняў

10.04.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка прыняў з дакладам генеральнага пракурора Аляксандра Канюка. Кіраўніка дзяржавы цікавіў стан крымінагеннай сітуацыі ў краіне, ход фарміравання Следчага камітэта.

Як далажыў генпракурор, па выніках першага квартала гэтага года зменшылася колькасць зарэгістраваных злачынстваў, у тым ліку цяжкіх і асабліва цяжкіх. Знізілася гібель людзей як ад злачынных замахаў, так і ад дзеянняў тэхнагеннага характару. Прэзідэнту таксама было даложана аб шэрагу крымінальных спраў. У бліжэйшы час Генпракуратура сумесна з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі і іншымі праваахоўнымі органамі актывізуюць работу па барацьбе з кантрабандным вывазам за межы Беларусі калійных угнаенняў. У гэтым пытанні, канстатаваў Аляксандр Канюк, ёсць недапрацоўкі і ў прававой сферы. Акрамя таго, цяпер вядзецца падрыхтоўка да нарады з удзелам кіраўніка дзяржавы, на якой будуць разгледжаны асноўныя пытанні дзейнасці органаў пракуратуры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка прыняў з дакладам генеральнага пракурора Аляксандра Канюка. Кіраўніка дзяржавы цікавіў стан крымінагеннай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика