У Беларусі будзе створана адрасная сістэма. 21.by

У Беларусі будзе створана адрасная сістэма

10.04.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі будзе створана адрасная сістэма, якая ўключае інфармацыю аб адрасах аб'ектаў нерухомай маёмасці, а таксама аб назвах і межах абласцей, раёнаў, сельсаветаў і населеных пунктаў. Адпаведны ўказ № 160 "Аб адраснай сістэме" кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 красавіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Стварэнне гэтай сістэмы дасць магчымасць забяспечыць аднолькавасць адраснай інфармацыі пры выкананні дзяржаўнымі органамі ўскладзеных на іх функцый, выключыць наяўнасць аднолькавых адрасоў у розных аб'ектаў нерухомай маёмасці. Гэта таксама дасць магчымасць уключаць у сістэму адрасоў інфармацыю аб месцазнаходжанні не толькі зарэгістраванай нерухомай маёмасці, але і незарэгістраваных аб'ектаў (для гэтых мэт прадугледжваецца правядзенне работы па сістэматычным прысваенні адрасоў).

Пры гэтым змяненне адрасоў не запатрабуе ўнясення адпаведных змяненняў ва ўстаноўчыя дакументы юрыдычных асоб і пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі), дакументы аб рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства і месцы знаходжання, іншыя дакументы, якія змяшчаюць звесткі аб іх месцы жыхарства, месцы знаходжання і (або) аб адрасе. Такія змяненні будуць уносіцца ў дакументы адначасова з унясеннем у іх іншых змяненняў у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

Органам, які забяспечвае стварэнне і веданне адраснай сістэмы, указам вызначаецца Дзяржаўны камітэт па маёмасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі будзе створана адрасная сістэма, якая ўключае інфармацыю аб адрасах аб'ектаў нерухомай маёмасці, а таксама аб назвах і межах абласцей, раёнаў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика