У Беларусі зніжаецца ўзрост для абавязковага атрымання пашпарта з 16 да 14 гадоў. 21.by

У Беларусі зніжаецца ўзрост для абавязковага атрымання пашпарта з 16 да 14 гадоў

21.04.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі ўнесены дапаўненні і змяненні ў пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян (пералік зацверджаны ўказам ад 26 красавіка 2010 года № 200). Адпаведны ўказ № 197 Прэзідэнт Беларусі падпісаў 19 красавіка.

Дакумент павінен максімальна аблегчыць вырашэнне грамадзянамі паўсядзённых пытанняў, звязаных з шэрагам адміністрацыйных працэдур.

У адпаведнасці з указам прадугледжваецца надзяленне замежных грамадзян, якія часова пражываюць у Беларусі, а таксама грамадзян Беларусі, якія пастаянна пражываюць за яе межамі, правам на атрыманне вадзіцельскага пасведчання на права кіравання транспартным сродкам, на яго абмен, выдачу талонаў да яго, а таксама на рэгістрацыю гэтымі катэгорыямі асоб у Беларусі транспартных сродкаў.

Замежным грамадзянам, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі і жадаюць займацца паляваннем, прадастаўляюцца правы на набыццё і захоўванне на тэрыторыі Беларусі грамадзянскай зброі і боепрыпасаў, а замежным грамадзянам, якія часова пражываюць у Беларусі, — права на набыццё на тэрыторыі Беларусі, увоз у краіну і вываз з краіны грамадзянскай зброі і боепрыпасаў.

Указам зніжаецца ўзрост грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для абавязковага атрымання пашпарта з 16 да 14 гадоў, што дасць магчымасць непаўналетнім, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, рэалізаваць правы, якія ім належаць, на ажыццяўленне асобных юрыдычна значных дзеянняў (напрыклад, уносіць грашовыя сродкі ў банкі і распараджацца імі).

Дакументам прадугледжваецца таксама магчымасць ажыццяўлення працэдур па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй у паскораным парадку (за дадатковую плату).

Акрамя таго, скасоўваецца шэраг адміністрацыйных працэдур (напрыклад, выдача дазволу на набыццё радыёэлектронных сродкаў, пасведчання аб рэгістрацыі заалагічнай калекцыі) і ўводзяцца новыя адміністрацыйныя працэдуры, неабходныя для рэалізацыі грамадзянамі сваіх правоў, прадугледжаных іншымі заканадаўчымі актамі (напрыклад, выдача даведак, неабходных для дзяржаўнай рэгістрацыі садовага доміка або гаража, атрыманых у спадчыну, пасведчання эксперта па паляўнічых трафеях).

Адмяняецца плата за ажыццяўленне некаторых адміністрацыйных працэдур (напрыклад, афармленне пастаяннага пражывання за межамі краіны грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту) або змяншаецца памер такой платы (напрыклад, прастаўленне апастылю, выдача паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану).

Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі ўнесены дапаўненні і змяненні ў пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика