Вынікам рэфармавання беларускай медыяпрасторы будзе стварэнне якаснага інфармацыйнага прадукт. 21.by

Вынікам рэфармавання беларускай медыяпрасторы будзе стварэнне якаснага інфармацыйнага прадукт

30.05.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 29 мая правёў рабочую сустрэчу з генеральным дырэктарам ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" Валерыем Івановым.

Абмяркоўваўся стан спраў у кампаніі з улікам тых патрабаванняў, якія агучыў кіраўнік дзяржавы ў ходзе назначэння Валерыя Іванова на гэту пасаду.

На сустрэчы, у прыватнасці, размова ішла аб фінансава-эканамічнай дзейнасці, удасканаленні механізму продажу прадукцыі, кадравым патэнцыяле, а таксама ў цэлым перспектывах прадпрыемства.

У кантэксце перспектыў развіцця кампаніі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гэта тэма будзе разглядацца ў ходзе візіту ў Беларусь Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

"Гэта адно з пытанняў, якое я хацеў бы абмеркаваць з Прэзідэнтам Расіі ў час яго візіту ў Беларусь — у плане ўзмацнення нашай сумеснай работы па рэалізацыі калійных угнаенняў, а можа, і пашырэння гэтай кампаніі, перадачы ёй большых функцый па рэалізацыі азотных, фосфарных угнаенняў, падключэнні да гэтага аб'ёмаў расійскіх кампаній. Вось з такога пункту гледжання абмеркаваць з расійскім Прэзідэнтам, як мы будзем дзейнічаць. Таму што аб'ёмы, якія праходзяць праз калійную кампанію, вельмі вялікія — каля $3 млрд толькі беларускага боку і столькі ж — расійскага. На нафце столькі буйныя кампаніі не зарабляюць, колькі на продажы калійных угнаенняў. Таму пытанне існавання сумеснай кампаніі — гэта не пытанне, яна павінна існаваць, павінна ўзмацняцца, развівацца. У якім напрамку — гэта мы абмяркуем з Прэзідэнтам Расіі, у плане таго, ці ёсць зацікаўленасць у расійскага боку працаваць у гэтым напрамку. У нас, зразумела, такая зацікаўленасць ёсць", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 29 мая правёў рабочую сустрэчу з генеральным дырэктарам ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" Валерыем...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика