Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні...
05.06.2012
—
Новости Политики
|
Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч па даручэнні кіраўніка дзяржавы ўручыў учора дзяржузнагароды заслужаным людзям Беларусі, перадае БЕЛТА. У спісе ўзнагароджаных 111 чалавек. Гэта работнікі прамысловага комплексу, энергетычнай сферы, аховы здароўя, адукацыі, навукі, культуры. Яны ўдастоены ўзнагарод за шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх прадукцыйных і творчых паказчыкаў, асабісты ўклад у развіццё галін нацыянальнай эканомікі і сацыяльна-культурнай сферы. Узнагароджваючы прадстаўнікоў прамысловага комплексу краіны, прэм'ер-міністр адзначыў іх уклад у развіццё беларускай эканомікі. Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў неабходнасць павышэння канкурэнтаздольнасці прамысловай прадукцыі, у тым ліку ва ўмовах Адзінай эканамічнай прасторы. "Гэта асноўны элемент рынкавых адносін, і гэта трэба ўлічваць у сваёй рабоце, — заявіў ён. — Усім вядомы 3 асноўныя паказчыкі канкурэнцыі — цана, якасць і сэрвіс". Міхаіл Мясніковіч таксама падкрэсліў неабходнасць удасканалення аграрнай палітыкі ў Беларусі. "Экспарт сельгаспрадукцыі павінен вырасці да $7 млрд да 2015 года. Гэта тая аддача, якая павінна спрацаваць па выніках вялікіх уліванняў інвестыцый, прэферэнцый, якія дзяржава ажыццяўляе ў сельскую гаспадарку", — заявіў ён. Звяртаючыся да прадстаўнікоў сацыяльнай і культурнай сферы, Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што дзяржава будзе ўсяляк падтрымліваць гэтыя напрамкі. "Мы цэнім нашу культуру і мастацтва, і дзяржава будзе ўсяляк падтрымліваць творчых людзей. Мы ўдзячныя вам за прафесіяналізм і адказны падыход да справы", — заявіў ён. Асаблівую ўвагу Міхаіл Мясніковіч удзяліў важнасці развіцця ў краіне аховы здароўя і адукацыі. Разам з тым ён падкрэсліў неабходнасць вырашэння пытання па забеспячэнні гэтых і іншых сфер высокакваліфікаванымі кадрамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У спісе ўзнагароджаных 111 чалавек. Гэта работнікі прамысловага комплексу, энергетычнай сферы, аховы здароўя, адукацыі, навукі, культуры. Яны ўдастоены ўзнагарод за...
|
|