Уладзімір Макей і віцэ-прэзідэнт Ірана абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-іранскіх адносін
15.06.2012
—
Новости Политики
|
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей учора сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Ісламскай Рэспублікі Іран па парламенцкіх пытаннях Латфалой Фарунзадэ Дэхкардзі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта. У ходзе перагавораў бакі канстатавалі традыцыйныя дружалюбныя сувязі, якія ўстанавіліся паміж Беларуссю і Іранам, абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковых адносін, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх краін на міжнароднай арэне. Латфала Фарунзадэ Дэхкардзі ў якасці спецыяльнага пасланніка Прэзідэнта Ірана перадаў запрашэнне Махмуда Ахмадзінежада ў адрас кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі прыняць удзел у саміце Руху недалучэння, які адбудзецца ў канцы жніўня гэтага года ў г.Тэгеран. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей учора сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Ісламскай Рэспублікі Іран па парламенцкіх пытаннях...
|
|