Аляксандр Лукашэнка: "настаў час перайсці да больш складаных форм супрацоўніцтва Беларусі і Кубы"
26.06.2012
—
Новости Политики
|
Беларусь і Куба павінны пераходзіць ад простага гандлю да больш складаных форм эканамічнага супрацоўніцтва. Такое меркаванне выказаў учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Гаване са старшынёй Дзяржаўнага савета і Савета міністраў Кубы Раулем Кастра Русам, перадае БЕЛТА. У прыватнасці, узаемадзеянне дзвюх краін можа выйсці на новы ўзровень у сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, інфарматыкі, біятэхналогій. З улікам таго што на Кубе эксплуатуецца больш за 14,5 тыс. беларускіх трактароў, амаль 5,5 тыс. грузавікоў МАЗ, каля 90 кар'ерных самазвалаў БелАЗ, Беларусь гатова аказаць садзейнічанне ў стварэнні на Кубе цэнтра па рамонце і мадэрнізацыі, а ў перспектыве — і па зборцы трактароў, а таксама іншай аўтатрактарнай і будаўнічай тэхнікі для задавальнення патрэб Кубы і суседніх краін. У якасці першага кроку можа быць рэалізаваны праект па стварэнні цэнтраў па аднаўленні і мадэрнізацыі беларускіх трактароў на базе вызначаных кубінскім бокам прадпрыемстваў Міністэрства сельскай гаспадаркі. Спецыялісты Мінскага трактарнага завода гатовы пачаць прапрацоўку гэтага пытання з кубінскай бокам. Беларускія спецыялісты гатовы таксама падключыцца да рэалізацыі на Кубе праектаў у сферы інфраструктуры, мадэрнізацыі нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў і энергетычнай сістэмы, у сферы праектавання і будаўніцтва, а таксама паставак аўтамабільнай, будаўнічай і іншай тэхнікі. Беларусь можа аказаць садзейнічанне Кубе ў стварэнні сучасных тэлекамунікацыйных і камп'ютарных сістэм, праграмнага забеспячэння, а таксама ў падрыхтоўцы адпаведных спецыялістаў. З улікам наяўнасці на Кубе кваліфікаваных спецыялістаў у галіне геалогіі, якія валодаюць рускай мовай, перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва магла б стаць рэалізацыя сумесных беларуска-кубінскіх праектаў у сферы геалагічных даследаванняў у Эквадоры, Нікарагуа, Балівіі і іншых лацінаамерыканскіх краінах. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на той факт, што цяперашні візіт на Кубу праходзіць у год 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Прэзідэнт канстатаваў, што за гэтыя гады беларуска-кубінскае ўзаемадзеянне выйшла на ўзровень стратэгічнага партнёрства. Беларусь поўнасцю падтрымлівае Кубу ў барацьбе супраць блакады з боку ЗША, заявіў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. "Беларусь рашуча выступае за неадкладнае спыненне ганебнай блакады Кубы з боку ЗША", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. На думку кіраўніка беларускай дзяржавы, галасаванне па гэтай рэзалюцыі ў ААН "з году ў год наглядна дэманструе, што захаванне бессэнсоўнага рудымента часоў "халоднай вайны" падрывае аўтарытэт саміх Злучаных Штатаў". "Мы выступаем за ўмацаванне добрасуседскіх адносін паміж дзяржавамі. За вырашэнне спрэчных пытанняў шляхам перагавораў і стварэнне ўмоў для бесперашкоднага супрацоўніцтва з усімі краінамі", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь і Куба павінны пераходзіць ад простага гандлю да больш складаных форм эканамічнага супрацоўніцтва. Такое меркаванне выказаў учора Прэзідэнт Беларусі... |
|