Свята “Александрыя збірае сяброў” удалося на славу
10.07.2012
—
Новости Политики
|
Шматтысячную аўдыторыю сабралі два святы, што па традыцыі краіна адзначае на пачатку ліпеня месяца, – Купалле і дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы “Славянскі карагод на Купальскім свяце”Свята “Александрыя збірае сяброў”, што прайшло ў мінулую суботу ў Шклоўскім раёне, удалося на славу. На фестываль, які становіцца ўжо добрай традыцыяй, сабраліся каля пяцідзесяці тысяч чалавек. На свяце прысутнічаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Усе госці маглі паўдзельнічаць у абрадавай праграме “Купальская казка”. Цікавай была экспазіцыя Горада майстроў, што разгарнулася на беразе Дняпра ў выглядзе аднаго з галоўных купальскіх сімвалаў — сонца, промні якога ўтварылі вуліцы народных умельцаў. Скамарохі, музыкі-вандроўнікі, цыркавыя і тэатральныя артысты стварылі сапраўдную атмасферу казкі і чараўніцтва... Свята “Купалле”, якое захавалася ў народнай традыцыі і адраджаецца ў выглядзе цікавага культурнага праекта, важна пазіцыяніраваць на міжнародным узроўні, адзначыў міністр культуры Беларусі Павел Латушка. Дарэчы, ужо сёлета яно набыло міжнародны размах. “У ім удзельнічаюць калектывы і майстры з Беларусі, Расіі, Украіны, — адзначыў міністр культуры. — Фактычна мы будуем мост традыцый, тых, што ідуць з глыбіні вякоў і адраджаюцца сёння. Наш абавязак перад будучымі пакаленнямі — захаваць, развіць і памножыць, перадаць іх сваім дзецям. Фестывальны рух — гэта крыніца развіцця культуры. Штогод у краіне праходзіць каля шасцідзесяці фестываляў. Свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”) ужо заняло сваё месца ў фестывальным руху Беларусі, бо звязана з унікальнай традыцыяй, што належыць беларускаму народу і народам краін-суседак”. Каб прыехаць на свята, расійскі спявак Аляксандр Малінін перарваў свой адпачынак. “У Беларусі заўсёды цёпла і шчыра сустракаюць, — адзначыў ён. — Вельмі прыемна бачыць, што ў вашай краіне шануюць свае традыцыі, мову, культуру”. Ля Купалавай калыскіА ў Вязынцы, на радзіме Янкі Купалы, у дзень 130-годдзя песняра, звінела рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў “З адною думкаю аб шчасці Беларусі”. Нягледзячы на спякотныя дні, аматары купалаўскай паэзіі спяшаліся прыехаць у родную вёску Купалы, каб пакланіцца краю, дзе маленькі хлопчык Ясік упершыню пераступіў парог бацькоўскай хаты. У захапленне ад маленькай вёсачкі прыходзіць кожны, хто раз пабывае тут. Вось што напісаў у кнізе водгукаў англійскі публіцыст Уолтэр Мэй, прыехаўшы на малую радзіму Купалы: “Я быў у маленькім пакойчыку, дзе нарадзіўся Шэкспір. Я быў у простай хаце, дзе нарадзіўся Купала. Адно і тое ж пачуццё гонару”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шматтысячную аўдыторыю сабралі два святы, што па традыцыі краіна адзначае на пачатку ліпеня месяца, – Купалле і дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі...
|
|