Аляксандр Лукашэнка: сярэдняя зарплата ў беларусі павінна быць мінімум $500
25.07.2012
—
Новости Политики
|
Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў 24 ліпеня ў ходзе рабочай сустрэчы з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам. "Калісьці, каб намалаціць мільён тон, прыкладалі проста каласальныя намаганні. Гэта была перамога для ўсёй краіны. А сёння мільён тон мы намалацілі, яшчэ не ўцягнуўшыся ў масавую ўборку. Гэта амаль не заўважана. У гэтым ёсць вялікі станоўчы сэнс і добры эфект, — адзначыў Прэзідэнт. — Нам у гэтым годзе трэба да 9 млн тон падбірацца, я маю на ўвазе збожжавыя, зернебабовыя, кукурузу. Для нас гэта перамога і забеспячэнне нашых патрэбнасцяў практычна па ўсіх напрамках". Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць убраць ураджай без страт і забяспечыць яго захаванасць. "Калі кантролю няма, тады пачынаецца спаборніцтва ў дрэнным сэнсе слова, хто, каго і хто больш, страчваючы вялікую колькасць збожжа. Нам гэта дапусціць нельга. Цяпер трэба вельмі якасна спакойна ўбраць сельскагаспадарчыя культуры, асабліва збожжа, — сказаў Прэзідэнт. — Камбайнаў хапае, яны вельмі добрыя. Галоўнае — гэта якасць уборкі. У гэтым годзе на гэта пытанне трэба звярнуць асаблівую ўвагу. Нельга страціць збожжа". У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што даручыў КДК узяць пад кантроль правядзенне ўборачнай кампаніі. Прэзідэнт паведаміў, што ў бліжэйшыя дні плануе, пачынаючы з паўднёвых раёнаў, азнаёміцца з тым, як ідзе ўборка. Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў ролю і ўклад вучоных у развіццё розных галін народнай гаспадаркі: "Вучоныя павінны ўсё ж такі ісці наперадзе хаця б на паўкроку, выдаючы і для сельскай гаспадаркі, і па іншых напрамках самыя тэхналагічна прагрэсіўныя інавацыйныя прапановы". У ходзе рабочай сустрэчы таксама былі абмеркаваны асноўныя параметры прагнозу і бюджэту Беларусі на 2013 год. Прэзідэнт нагадаў, што напярэдадні абмяркоўваў гэта пытанне са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам: "Мы дамовіліся аб тым, што цяперашні парламент прыме бюджэт і асноўныя напрамкі развіцця на будучы перыяд гэтым складам. Таму трэба максімум увагі ўдзяліць падрыхтоўцы гэтых дакументаў і ўнясенню іх у парламент". "Трэба гэтыя пытанні не проста трымаць на кантролі, а сёння ўжо вырашаць", — дадаў кіраўнік дзяржавы. "Мы плануем, што тэмп росту ВУП у 2013 годзе павінен скласці каля 108,5 працэнта. Аб'ёмы жыллёвага будаўніцтва даволі сур'ёзна ўзрастуць да 6,5 млн.кв.м. Будзе надавацца вельмі вялікая ўвага развіццю сельскай гаспадаркі, прамысловасці. Для гэтага будуць стварацца неабходныя перадумовы, пачынаючы ўжо з другога паўгоддзя бягучага года", — адзначыў прэм'ер-міністр. Сустракаючыся ўчора з Надзеяй Ермаковай (старшынёй праўлення Нацыянальнага банка), я запатрабаваў, каб мы зрабілі ўсё для развіцця эканомікі. Нацыянальны банк павінен тут працаваць зладжана з урадам. На валютным рынку быццам сітуацыя нядрэнная, нягледзячы на сезоннасць. Але трэба бачыць эканоміку. Усе грошы ад эканомікі, сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Хацеў бы пачуць, што з заработнай платай. Трэба людзей усё ж такі падцягнуць да $500, а далей яны, маючы ўжо нейкую падушку бяспекі (усё ж такі гэта нармальная зарплата), будуць самі зарабляць грошы, і нам можна дыстанцыравацца ад таго, каб зверху нагнятаць сітуацыю з зарплатай. Але сярэдняя зарплата $500 — гэта самы мінімум, які павінен быць у нашай краіне", — падкрэсліў Прэзідэнт. Як далажыў Міхаіл Мясніковіч, сярэдняя заработная плата павышаецца нават больш высокімі тэмпамі, чым планавалася. І гэты працэс адпавядае росту прадукцыйнасці працы. У бліжэйшай будучыні плануецца павысіць тарыфную стаўку першага разраду, у выніку чаго ўзрастуць службовыя аклады работнікаў бюджэтнай сферы. Запланавана таксама павышэнне заработнай платы ваеннаслужачых. Паводле слоў прэм'ер-міністра, адносна росту рэальных грашовых даходаў насельніцтва ўжо дасягнута заданне 2012 года ў цэлым. "Даходы насельніцтва будуць нават перавышаць тыя прагнозныя ўзроўні, якія закладзены на 2012 год. Такая тэндэнцыя захаваецца і на 2013 год, і ў далейшым", — запэўніў Міхаіл Мясніковіч. Яшчэ адной тэмай, якую закрануў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам, стаў запуск беларускага спадарожніка: "Мы запусцілі свой спадарожнік. Беларусь стала касмічнай дзяржавай, як мы калісьці і планавалі. Мы захавалі і прымножылі вельмі важную для Беларусі школу. Усё ж такі космас — гэта найвышэйшыя тэхналогіі. Мы стварылі і новае прадпрыемства, гатовы ўжо самі вырабляць спадарожнікі". "Лічу, нам з Расійскай Федэрацыяй трэба працаваць у цесным кантакце. Мы з КНР вельмі інтэнсіўна супрацоўнічаем у гэтым плане, — адзначыў Прэзідэнт. — Трэба, каб ад гэтага спадарожніка мы атрымалі максімальную выгаду. Мы павінны, атрымаўшы прадукт, рэалізаваць яго на рынку для тых, хто зацікаўлены ў ім". Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў 24 ліпеня ў ходзе рабочай сустрэчы з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам. "Калісьці, каб намалаціць мільён тон,... |
|