Калектыву ўстановы "Рэдакцыя газеты "Звязда". 21.by

Калектыву ўстановы "Рэдакцыя газеты "Звязда"

10.08.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паважаныя сябры!

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды 95-годдзя з дня заснавання газеты "Звязда".

Гісторыя газеты непарыўна звязана з гераічным мінулым нашай краіны. Яе старонкі — дакладны і праўдзівы летапіс беларускага народа.

У пройдзеным "Звяздой" плённым шляху ўвасоблены галоўныя падзеі станаўлення і развіцця нашай дзяржавы, лёсы людзей і захаваны лепшыя традыцыі выдання. У газеце ў розныя гады працавалі і друкаваліся вядомыя дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, народныя паэты і пісьменнікі Беларусі. Гэта і першыя рэдактары газеты — Аляксандр Мяснікоў, Міхаіл Фрунзе, Вільгельм Кнорын, Уладзімір Амельянюк, а таксама Янка Купала і Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Максім Танк, Іван Шамякін, Янка Брыль, Васіль Быкаў і іншыя, праўдзівае слова якіх гучала набатам у часы ліхалецця і аб'ядноўвала народ у імя Перамогі і працоўных здзяйсненняў.

Сёння газета "Звязда", заснавальнікам якой з'яўляецца Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, — шматграннае выданне са сваім адметным, непаўторным стылем, якое ўдала спалучае традыцыі і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, што адпавядае часу і патрабаванням чытачоў. Вашай газеце належыць значная роля ў асвятленні пытанняў сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця краіны, фарміраванні высокіх традыцый нацыянальнай журналістыкі, выхаванні цэлай плеяды выдатных прафесіяналаў.

Упэўнены, што "Звязда" і надалей будзе заставацца авангардам беларускага друкаванага слова.

Жадаю калектыву газеты "Звязда" шчасця, здароўя, дабрабыту, аптымізму, вострага пяра і творчага плёну на карысць роднай Бацькаўшчыны.

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь М. Мясніковіч.

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з нагоды 95-годдзя з дня выхаду ў свет першага нумара газеты "Звязда". За гады свайго існавання газета стала ўплывовым грамадска-палітычным выданнем, якое аб'ектыўна і ўсебакова асвятляе жыццё краіны і грамадства, у тым ліку ў сферы сацыяльна-працоўных адносін. Спадзяюся на далейшае плённае супрацоўніцтва па інфармацыйным забеспячэнні дзейнасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і жадаю Вам і ўсяму калектыву "Звязды" здароўя, творчых поспехаў, вялікіх тыражоў і ўдзячных чытачоў.

Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ШЧОТКІНА М.А.

Ад усіх работнікаў лясной гаспадаркі і ад сябе асабіста сардэчна віншую калектыў газеты з 95-годдзем!

На старонках газеты "Звязда" мы знаходзім публікацыі, якія ўздымаюць самыя важныя пытанні лесагаспадарчага комплексу рэспублікі. Вы расказваеце пра нашых поспехі і праблемы, дапамагаеце данесці да грамадскасці тыя задачы, якія стаяць перад галіной у справе захавання, памнажэння і рацыянальнага выкарыстання лясных багаццяў Беларусі.

Журналістаў вашай газеты заўсёды вылучалі аб'ектыўнасць, пачуццё адказнасці за сваю справу, высокі прафесіяналізм і творчае майстэрства. Менавіта гэта прынесла "Звяздзе" заслужаны аўтарытэт і павагу шматтысячнай чытацкай аўдыторыі.

Зычу вам прафесійнага прызнання, творчых удач, журналісцкага азарту і моцнага здароўя, шчасця вам і вашым блізкім!

З павагай, міністр лясной гаспадаркі М.М. АМЕЛЬЯНОВІЧ.

Цэнтральны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі віншуе калектыў рэдакцыі газеты "Звязда" з 95-годдзем вельмі паважанага і любімага выдання, якое адзначаецца 9 жніўня, у дзень выхаду яго першага нумара.

"Звязда" — гэта не толькі выданне, гэта люстра няпростай гісторыі беларускай дзяржавы. Па яе публікацыях, ацэнках разнастайных з'яў нашай рэчаіснасці, нават па яе мове можна прасачыць пакручасты, неадназначны і, тым не менш, жыццесцвярджальны шлях Беларусі і беларусаў. Лёс газеты быў такім жа няпростым. Калектыў рэдакцыі годна прайшоў самыя розныя выпрабаванні, таму і сёння ён верны традыцыям, няўрымслівы ў пошуку новых формаў, сцвярджэнні сябе ў розных жанрах. Выданне было і застаецца ўзорам стаўлення да мовы, аб'ектыўнай падачы фактаў, густоўнай аналітыкі і публіцыстыкі.

За доўгі час станаўлення і развіцця "Звязды" журналісты розных пакаленняў засведчылі на старонках газеты разуменне праблем сістэмы адукацыі, найперш яе работнікаў і навучэнцаў. І сёння выданне застаецца вельмі блізкім для нашай галіны, дзякуючы вельмі адказнаму, неардынарнаму і чуламу падыходу да асвятлення пытанняў школ і садкоў, устаноў прафесійнай адукацыі і навукі.

Стасункі газеты і галіновага прафсаюза маюць свае добрыя традыцыі. У гісторыі як выдання, так і галіновага прафсаюза ёсць такія славутыя асобы, як Якуб Колас і Янка Маўр.

Мы паразумеліся ў бачанні самых розных бакоў дзейнасці асветнікаў Беларусі і навучэнскай моладзі. Прыемна, што журналісты "Звязды" звяраюць уласную пазіцыю з пунктам погляду прафсаюза работнікаў адукацыі, які, у сваю чаргу, адказна ставіцца да адпаведных публікацый як плёну не толькі шчырага супрацоўніцтва з сапраўднымі прафесіяналамі, але і ўласнай прысутнасці ў сучаснай інфармацыйнай прасторы.

Дазвольце напярэдадні слаўнай даты пажадаць вам удзячных чытачоў, разумення заснавальнікаў, творчага натхнення, здароўя і ўдачы, а таксама ажыццяўлення вашых задум і планаў. Няхай "Звязда" як выданне і як выдавецкі дом будзе заўсёды ўтульнай і прывабнай для журналісцкіх талентаў сённяшняй і будучай квітнеючай Беларусі. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя сябры! Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды 95-годдзя з дня заснавання газеты "Звязда".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика