Беларускія журналісты па-ранейшаму застаюцца ў “чорных спісах”. 21.by

Беларускія журналісты па-ранейшаму застаюцца ў “чорных спісах”

23.08.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нягледзячы на тое, што з моманту “кампутарнага збою” ў Міністэрстве ўнутраных спраў прайшло ўжо амаль паўгода, сябры ГА “БАЖ” працягваюць знаходзіцца ў “чорных спісах” і не могуць пакідаць тэрыторыю Беларусі.У black-лісце памежнай службы па-ранейшаму знаходзяцца трое сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”: шэф-рэдактар газеты “Наша Ніва” Андрэй Дынько, афіцыйны прадстаўнік тэлеканала “Белсат” у Беларусі Міхась Янчук, а таксама прэс-сакратар былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў.

Першыя двое акурат нядаўна звярталіся ў свае тэрытарыяльныя Аддзелы па грамадзянству і міграцыі, дзе яшчэ раз атрымалі пацверджанне ўласнага абмежаванага статусу. Нагадаем, што абодва сябра ГА “БАЖ” былі ўнесеныя ў “чорныя спісы” па ініцыятыве Міністэрства абароны Беларусі.

Міхась Янчук здолеў праліць святло на механізм, з дапамогай якога прозвішчы вядомых журналістаў апынуліся ў спісе людзей, што ўхіляюцца ад прызыву на вайсковую службу. Супрацоўніца памежнага кантролю, якая размаўляла з ім падчас няўдалай спробы перасячы мяжу, дазволіла журналісту зазірнуць у той самы спіс забароненых асобаў.

Як высветлілася, у спісе насупраць кожнага “абмежаванага” чалавека пазначана прозвішча канкрэтнай службовай асобы, адказнай за забарону на выезд. У выпадку з Янчуком такой асобай апынуўся вайсковы камісар Рэчыцкага раёна, дзе журналіст ніколі не жыў і не працаваў.

Міхась Янчук здолеў датэлефанавацца да рэчыцкага чыноўніка, які пацвердзіў, што ў базе насупраць імя журналіста насамрэч стаіць ягонае прозвішча. Разам з тым вайсковы камісар паабяцаў пры сустрэчы выдаць Янчуку даведку, што ніколі не бачыў яго справу і не забараняў выезд з Беларусі.

З гэтага выпадку Міхась Янчук робіць выснову, што дзяржаўныя чыноўнікі зрабілі ўсё магчымае, каб выключыць уласнае прозвішча з базы невыязных было як мага складаней.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на тое, што з моманту “кампутарнага збою” ў Міністэрстве ўнутраных спраў прайшло ўжо амаль паўгода, сябры ГА “БАЖ” працягваюць знаходзіцца ў “чорных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика