Перадвыбарная агітацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў стартавала ў Беларусі. 21.by

Перадвыбарная агітацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў стартавала ў Беларусі

24.08.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стартавала перадвыбарная агітацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання, паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.

Паводле слоў сакратара ЦВК, ёсць кандыдаты ў дэпутаты, якія атрымалі пасведчанні аб рэгістрацыі ўжо ўчора, хоць, згодна з каляндарным планам падрыхтоўкі і правядзення выбараў у ніжнюю палату парламента, акруговыя выбарчыя камісіі могуць выдаваць іх у двухдзённы пасля рэгістрацыі тэрмін.

"Кандыдаты ў дэпутаты, якія маюць на руках пасведчанні, маглі пачынаць агітаваць за сябе літаральна на выхадзе з будынка, дзе праходзіла пасяджэнне акруговай камісіі", — сказаў Мікалай Лазавік.

Выступаць з перадвыбарнымі праграмамі па дзяржаўным радыё і тэлебачанні прэтэндэнты на месца ў парламенце пачнуць 27 жніўня. У дзень рэгістрацыі для кожнага з іх шляхам жараб'ёўкі вызначылі дату і час выступленняў.

Сакратар Цэнтрвыбаркама нагадаў, што перадвыбарныя выступленні, як і ўдзел у тэле- і радыёдэбатах, — справа добраахвотная. "Калі які-небудзь кандыдат лічыць, што іншыя спосабы агітацыі, асабістыя сустрэчы, напрыклад, больш эфектыўныя, палічыць за лепшае выкарыстоўваць больш магчымасцяў для непасрэдных размоў з выбаршчыкамі, то гэта яго права", — падкрэсліў Мікалай Лазавік.

Акрамя выступленняў у тэле- і радыёэфіры кандыдат у дэпутаты мае права апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў адной з рэспубліканскіх газет — "Звяздзе", "Народной газете", "Рэспубліцы", "Белорусской ниве". Прэтэндэнт на дэпутацкае крэсла можа выбраць адпаведную абласную газету, або раённыя, гарадскія газеты, якія выдаюцца на тэрыторыі выбарчай акругі і з'яўляюцца дзяржаўнымі, ці часткова фінансуюцца з рэспубліканскага або мясцовага бюджэту, або адным з заснавальнікаў якіх выступаюць дзяржаўныя органы ці арганізацыі.

Тэкст перадвыбарнай праграмы, падпісаны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, павінен быць прадстаўлены ў рэдакцыю газеты не пазней за 2 верасня 2012 года на папяровым і электронным носьбітах. Пры апублікаванні перадвыбарных праграм захоўваецца чарговасць іх паступлення, якая вызначаецца на падставе асобнай рэгістрацыі ў рэдакцыях газет з пазначэннем даты і часу паступлення кожнай праграмы.

Перадвыбарная агітацыя ў Беларусі прадоўжыцца да 22 верасня ўключна. Асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў назначаны на 23 верасня.

Мікалай Лазавік таксама выказаў меркаванне, што для наглядальнікаў за выбарамі ў Беларусі заўсёды ствараюцца самыя спрыяльныя ўмовы.

Гаворачы пра ўмовы для міжнародных наглядальнікаў, сакратар ЦВК падкрэсліў, што ніводная замежная місія ніколі не мела падстаў, каб зрабіць хоць якую-небудзь заўвагу наконт умоў работы ў Беларусі. "Наглядальнікі могуць свабодна, без папярэджання наведваць любыя рэгіёны, сустракацца з членамі выбарчых камісій, прадстаўнікамі партый і грамадскіх аб'яднанняў, мясцовых улад і іншых дзяржаўных органаў", — адзначыў Мікалай Лазавік.

На гэты час Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў 157 міжнародных наглядальнікаў: 48 ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, тры ад Цэнтральнай выбарчай камісіі Расіі, аднаго ад Цэнтральнай выбарчай камісіі Малдовы. Акрамя таго, ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў акрэдытаваны 105 наглядальнікаў, у тым ліку сямёра экспертаў ад Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стартавала перадвыбарная агітацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання, паведаміў сакратар Цэнтральнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика