Андрэй Кабякоў назначаны кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі
28.08.2012
—
Новости Политики
|
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў Андрэя Кабякова кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Кабякоў Андрэй Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1960 годзе ў Маскве. У 1983 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут, у 1991 годзе — Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава, у 1991 годзе — Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ. Працоўную дзейнасць пачаў майстрам механазборачнага цэха на заводзе імя С.І. Вавілава ў Мінску. У 1985—1988 гг. працаваў на заводзе "Дыяпраектар" у Рагачове, у 1988—1989 гг. — інструктар Рагачоўскага гаркама КПБ. У 1991—1995 гг. працаваў начальнікам планава-эканамічнага аддзела, намеснікам дырэктара па эканоміцы — начальнікам планава-эканамічнага аддзела завода "Дыяпраектар". У 1995—1996 гг. быў намеснікам начальніка Службы кантролю Прэзідэнта Беларусі, 1996—1998 гг. — намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, з чэрвеня 1998 года — прэзідэнтам Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці. У 1998—2000 гг. — старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю, з 2000 года — першы намеснік прэм'ер-міністра, з 2001 года — намеснік прэм'ер-міністра, у 2002—2003 гг. — намеснік прэм'ер-міністра — міністр эканомікі, у 2003—2010 гг. — намеснік прэм'ер-міністра, у 2010—2011 гг. — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З лістапада 2011 года быў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Еўразійскім эканамічным супольніцтве па сумяшчальніцтве. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў Андрэя Кабякова кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе...
|
|