Фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” можа набыць статус міжнароднага
28.08.2012
—
Новости Политики
|
Фестываль “Кліч Палесся”, які сёлета праводзіўся ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна другі раз, сабраў на адной пляцоўцы каля тысячы артыстаў з Беларусі, Расіі і Украіны. Сюды завіталі амаль дзесяць тысяч гасцей з розных куткоў нашай краіны і замежжа. Урачыстае мерапрыемства адкрыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што ў краіне праводзіцца шмат маштабных фестываляў, аднак менавіта “Кліч Палесся” валодае асаблівай душэўнасцю, адыходзіць сваімі каранямі ў мінулае. “Таму фестывалю быць!” — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Таксама Аляксандр Лукашэнка прапанаваў надаць гэтаму сялянскаму святу статус міжнароднага. “Я звяртаюся ў першую чаргу да дэлегацый Расіі, Украіны і Польшчы. Давайце зробім гэты фестываль міжнародным. Бог любіць тройцу, з трэцяга фестывалю і пачнём”, — сказаў Прэзідэнт. Яшчэ адна знакавая падзея сёлетняга мерапрыемства — адкрыццё Музея прыроды нацыянальнага парку “Прыпяцкі”, які таксама наведаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што новы музей атрымаўся прыгожым і сучасным і будзе прыцягваць усё новых і новых наведвальнікаў. Па словах Прэзідэнта, музей стане яшчэ адной крыніцай даходаў для нацыянальнага парку “Прыпяцкі”, цэнтрам навучання, а таксама цікавым месцам для тых, хто хоча больш даведацца пра Палессе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фестываль, які сёлета праводзіўся ў аграгарадку Ляскавічы, сабраў на адной пляцоўцы каля тысячы артыстаў з Беларусі, Расіі і Украіны.
|
|