Нябожчыкі захацелі прагаласаваць. 21.by

Нябожчыкі захацелі прагаласаваць

23.09.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Назіральніца ад аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" на 594-м участку 107-й выбарчай акругі Валерыя Чарнаморцава зафіксавала грубыя парушэнні пры галасаванні з вынаснымі скрынямі.

Як паведамляе прэс-служба БХД, спачатку ёй адмовілі назваць лічбу выбаршчыкаў, якія папрасілі, каб да іх прыйшлі са скрынямі для галасавання, сказаўшы, што іх каля 50 чалавек і да іх пайдуць па дамах праз гадзіну. Аднак, выйшаўшы на паўгадзіны, Валерыя Чарнаморцава па вяртанні заўважыла, што адна група з вынаснымі скрынямі ўжо пайшла.


Сама актывістка пайшла з другой групай, у спісе якой было 8 выбаршчыкаў. Аднак адзін з іх памёр ужо 40 дзён таму, двое іншых – прагаласавалі з іншай групай, чацвёрты – з іншай участковай камісіяй, а астатнія чацвёра – не падавалі ніякіх заяваў на вынасное галасаванне.

У Смаргоні зафіксаваны аналагічны выпадак. Там члены камісіі прыйшлі з выбарчай урнай да жанчыны, якая памерла год таму. Гэты выпадак зафіксаваў назіральнік Алесь Дзергачоў на выбарчым участку № 9 па 59-й акрузе. Ён разам з сябрамі камісіі выйшаў на галасаванне па месцу жыхарства. Высветлілася, што выбарчую ўрну нясуць да жанчыны, якая год таму памерла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Назіральніца ад аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" на 594-м участку 107-й выбарчай акругі Валерыя Чарнаморцава зафіксавала грубыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика