Былыя палітвязні патрабуюць вызвалення цяперашніх. 21.by

Былыя палітвязні патрабуюць вызвалення цяперашніх

05.10.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускія палітвязьні канца 1990-х і двухтысячных гадоў выступілі з сумеснай заявай, у якой запатрабавалі ад уладаў шэрагу палітычных крокаў і вызваленьня цяперашніх палітвязьняў.

«Зараз мы з болем назіраем, што турмы ў краіне не пусьцеюць, а нашы паплечнікі адбываюць тэрміны па чарговых надуманых артыкулах за свае палітычныя перакананьні. Некаторыя з нас у свой час былі вызваленыя датэрмінова, дзякуючы палітыцы санкцыяў альбо дыялёгу. Вызваленьне палітвязьняў як раней, так і зараз дае шанец палепшыць міжнародныя адносіны, вывесьці краіну з ізаляцыі, што зьяўляецца неабходнай умовай для недапушчэньня чарговай хвалі эканамічнага ды сацыяльнага крызісу, адказнасьць за які немінуча ляжа на плечы кіраўніка дзяржавы», — сказана ў звароце.

Былыя палітвязьні патрабуюць вызваленьня тых, хто зараз сядзіць у беларускіх турмах за палітычныя перакананьні незалежна ад таго, напісаў чалавек прашэньне аб памілаваньні ці не напісаў. Таксама выстаўленае патрабаваньне ўзнавіць дыялёг і паўнавартасныя дыпляматычныя адносіны з краінамі Эўразьвязу і ЗША ды пачаць сапраўдную лібэралізацыю ў краіне.

Зварот падпісалі:

  • Славамір Адамовіч
  • Аляксандар Казулін
  • Мікіта Ліхавід
  • Наста Палажанка
  • Вячаслаў Сіўчык
  • Андрэй Пачобут
  • Юры Хадыка
  • Віктар Івашкевіч
  • Аляксей Шыдлоўскі
  • Арцём Дубскі
  • Артур Фінькевіч
  • Андрэй Клімаў
  • Уладзімір Яроменак
  • Андрэй Кім
  • Зьміцер Касьпяровіч
  • Сяргей Каваленка
  • Алесь Кіркевіч
  • Андрэй Бандарэнка
  • Сяргей Казакоў
  • Зьміцер Дрозд
  • Павал Мажэйка
  • Павал Вінаградаў
  • Аляксандар Баразенка
  • Вадзім Кабанчук
  • Эніра Браніцкая.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія палітвязьні канца 1990-х і двухтысячных гадоў выступілі з сумеснай заявай, у якой запатрабавалі ад уладаў шэрагу палітычных крокаў і вызваленьня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика