Работнікам культуры Рэспублікі Беларусь
13.10.2012
—
Новости Политики
|
Дарагія сябры! Прыміце мае шчырыя віншаванні з Днём работнікаў культуры. Самабытная нацыянальная культура з'яўляецца адным з краевугольных камянёў у фундаменце беларускай дзяржаўнасці, той непераадольнай сілай, якая аб'ядноўвае ўсіх нас і напаўняе сэрца любоўю да велічнай і прыгожай Айчыны. За гады незалежнасці ў нашай краіне шмат зроблена для захавання гістарычнай спадчыны і ўзбагачэння сучаснай беларускай культуры, якая развіваецца як ніколі актыўна, набываючы сусветнае прызнанне. Мы ганарымся вашымі дасягненнямі і заўжды будзем падтрымліваць тых, хто сваім талентам і майстэрствам уносіць важкі ўклад у задавальненне духоўных патрэб грамадства, стварае шэдэўры, дастойныя нашага часу. Жадаю, каб у гэты асаблівы для вас дзень вы атрымалі ў падарунак мора кветак і апладысментаў, а з імі — нашу павагу і прызнанне за самаадданае служэнне Радзіме. Моцнага вам здароўя, натхнення, творчых поспехаў, шчасця і дабрабыту. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія сябры! Прыміце мае шчырыя віншаванні з Днём работнікаў культуры. Самабытная нацыянальная культура з'яўляецца адным з краевугольных камянёў у... |
|