Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду прыняць меры па замацаванні станоўчых тэндэнцый на валютным рынку. 21.by

Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду прыняць меры па замацаванні станоўчых тэндэнцый на валютным рынку

16.10.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 кастрычніка, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, даручыў ураду прыняць меры па замацаванні станоўчых тэндэнцый на валютным рынку. Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Наколькі гэта магчыма, я адсочваю сітуацыю на валютным рынку. Мяне, вядома, задавольвае, што там ужо адбыўся пералом пасля гэтых палітычных вакханалій і дзеянняў нашай так званай апазіцыі, якая запалохвала насельніцтва праз СМІ і інтэрнэт, спараджаючы нейкія дэвальвацыйныя чаканні, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Ужо, можна сказаць, тыдзень сітуацыя зменена, і тры апошнія дні Нацыянальны банк валюту скупляў. Гэта добры сігнал на ўмацаванне беларускага рубля, гэта трэба рабіць".

"Наша нацыянальная валюта павінна быць не залішне трывалай і моцнай, каб экспарт не паваліць, але і штучна з-за нейкіх палітычных момантаў нам не трэба яе аслабляць. Таму Нацыянальны банк праводзіць абсалютна правільную палітыку", — адзначыў Прэзідэнт.

"Мы бачым, што ўжо і сярод прадпрымальнікаў адбыўся паварот. Яны таксама пачынаюць гандляваць фактычна па курсе Нацыянальнага банка і нават ніжэйшым", — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

"Але я гэта гавару не для таго, каб супакоіць. Пытанне ў тым, што калі намеціўся поспех на нейкім напрамку, кажучы словамі ваенных, яго трэба развіваць. Трэба цяпер засяродзіць намаганні па экспарце, змяншаць дэбіторскую запазычанасць, больш прадаваць і спыніць усе гэтыя размовы: "Ай-яй-яй! У свеце крызіс, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Пакуль яшчэ ніякага крызісу няма, і трэба займаць тыя рынкі, якія сёння вызваляюцца з-за розных прычын, і не здаваць свае".

"Трэба проста працаваць, каб не адбылося так, як гэта было на "Камунарцы". А такіх прадпрыемстваў у нас дастаткова, дзе мы проста губляем грошы, каб дагадзіць нейкім незразумелым інвестарам, якія жывуць ці то ў Амерыцы, ці то ў Расіі, ці то яшчэ дзесьці", — заўважыў Прэзідэнт.

"Я хачу, каб вы запрасілі міністраў, якія займаюцца матэрыяльнай вытворчасцю, і строга перад імі паставілі пытанне. Інакш пойдуць усе, як Данчанка, кіраваць дрэннымі стратнымі прадпрыемствамі", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Гэта ж не справа, што мы нейкімі макраэканамічнымі намаганнямі спрабуем утрымаць гэты курс. Усё ў матэрыяльнай вытворчасці: вырабіў, прадаў, атрымаў грошы на знешніх рынках. І будзе нармальная сітуацыя. Трэба тыя станоўчыя тэндэнцыі, якія адбываюцца на валютным рынку, замацаваць у матэрыяльнай вытворчасці. Гэта галоўная на сённяшні дзень задача Нацыянальнага банка і ўрада", — даручыў кіраўнік дзяржавы.

Як далажыў Міхаіл Мясніковіч, у цэлым эканоміка працуе стабільна. Па выніках дзевяці месяцаў бягучага года тэмп росту ў прамысловасці склаў 107,7 працэнта, у сельскай гаспадарцы — 105 працэнтаў. Таксама стабілізавалася сітуацыя на валютным рынку. "Тыя чаканні, калі некаторыя разлічвалі на абвал беларускага рубля, аказаліся беспадстаўнымі. І цяпер беларускі рубель умацоўваецца, — адзначыў прэм'ер-міністр. — Галоўнае, што растуць дэпазіты фізічных і юрыдычных асоб у нашай банкаўскай сістэме — прырост за дзевяць месяцаў склаў Br31 трлн з улікам валют. З іх Br21 трлн — гэта ўклады насельніцтва".

У ходзе сустрэчы былі закрануты і пытанні развіцця рэгіёнаў. "Мы лічым, што практыка базавых раёнаў у абласцях сябе апраўдала. Стаіць задача, каб на працягу бліжэйшых трох гадоў усе раёны ў кожнай вобласці вывесці на ўзровень базавых з улікам дыферэнцаванага падыходу", — сказаў Міхаіл Мясніковіч. Пры гэтым ён асабліва падкрэсліў, што для дасягнення запланаваных паказчыкаў, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы, неабходна актыўна развіваць усе раёны краіны: "Трэба падымаць базу раёнаў, якія знаходзяцца недзе ў цені. Безумоўна, туды таксама ўкладваюцца вялікія сродкі, а аддача невысокая".

Прэзідэнт таксама адобрыў падыход у адносінах да сістэмы адукацыі з большым ухілам на практыку: каб у рамках адной юрыдычнай асобы сканцэнтраваць увесь ланцужок, які ўключае ліцэі, каледжы, універсітэт, навукова-даследчую частку і вытворчыя прадпрыемствы. Кіраўнік дзяржавы асобна звярнуў увагу на неабходнасць ужо з новага навучальнага года актывізацыі пытанняў мэтавага набору, асабліва ў тым, што датычыцца кадраў для рэальнага сектара эканомікі. "Сёння ў пэўнай ступені страчана прэстыжнасць працы інжынера, тэхнолага. Гэта няправільна. Калі мы гаворым аб навукова-тэхнічным прагрэсе, інавацыйным развіцці, у гэтай сітуацыі ў рэальны сектар трэба накіроўваць дастаткова падрыхтаваныя кадры, а іх адаптацыя павінна ісці, пачынаючы са школьнай парты", — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Акрамя таго, разгледжаны пытанні, звязаныя з выкананнем даручэння Прэзідэнта аб замацаванні службовых асоб за праблемнымі прадпрыемствамі. Звернута ўвага на неабходнасць пад строгім дзяржаўным кантролем забяспечваць развіццё і празрыстасць фінансавых схем на прадпрыемствах з высокай доляй недзяржаўнага сектара. У цэлым Аляксандр Лукашэнка ўказаў ураду на недахопы ў рабоце ў сферы матэрыяльнай вытворчасці, запатрабаваўшы, каб, не адмаўляючыся ад прыватызацыі і рэфармавання адносін уласнасці, усе працэсы былі празрыстымі і зразумелымі.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 кастрычніка, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, даручыў ураду прыняць меры па замацаванні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика