2013 год аб'яўлены ў Беларусі Годам беражлівасці. 21.by

2013 год аб'яўлены ў Беларусі Годам беражлівасці

30.11.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адпаведны ўказ № 537 кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Год беражлівасці стане лагічным працягам рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года № 3 "Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы ў сучасных умовах", — адзначылі ў прэс-службе.

Урадам будзе зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2013 годзе Года беражлівасці, а рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам — адпаведныя галіновыя і рэгіянальныя планы.

Правядзенне Года беражлівасці будзе садзейнічаць вырашэнню задач удасканалення арганізацыі вытворчасці, павышэння прадукцыйнасці працы, якасці прадукцыі і паслуг за кошт аптымізацыі выдаткаў, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў, выключэння ўсякага роду неабгрунтаваных страт, у першую чаргу шляхам мадэрнізацыі вытворчасці, укаранення новых тэхналогій, тэхнікі і спосабаў гаспадарання. Мерапрыемствы гэтага года таксама накіраваны на выхаванне ў кожнага пачуцця гаспадарлівасці, стымуляванне эканоміі і беражлівасці як на сваіх працоўных месцах, так і ў паўсядзённым жыцці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ № 537 кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. "Год беражлівасці стане...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика