Стыпендыі Прэзідэнта назначаны 86 аспірантам
26.01.2013
—
Новости Политики
|
Распараджэннем кіраўніка дзяржавы назначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 86 аспірантам, якія навучаюцца на дзённай форме атрымання адукацыі ў дзяржаўных установах, што рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі. Стыпендыі назначаны маладым людзям, якія маюць выдатную паспяховасць і значныя дасягненні ў навукова-даследчай рабоце. У прыватнасці, 13 стыпендыятаў з'яўляюцца аўтарамі і суаўтарамі манаграфій, 22 — маюць патэнты на вынаходствы і карысныя мадэлі. Найбольшая колькасць аспірантаў выконваюць дысертацыйныя даследаванні па тэхнічных (28 чалавек), медыцынскіх і біялагічных (12 чалавек), фізіка-матэматычных (11 чалавек), сацыяльна-эканамічных (11 чалавек) дысцыплінах. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Распараджэннем кіраўніка дзяржавы назначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 86 аспірантам, якія навучаюцца на дзённай форме атрымання адукацыі ў...
|
|