Воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам вайны ў Афганістане. 21.by

Воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам вайны ў Афганістане

15.02.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паважаныя таварышы!

Сёння мы адзначаем Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Краіна аддае даніну павагі сваім сынам, якія ў розныя гады ўдалечыні ад Радзімы з гонарам выконвалі воінскі абавязак. Лакальныя канфлікты засталіся незагойнай ранай для ветэранаў, а таксама маці, жонак, нявестаў палеглых салдат і афіцэраў.

Мы схіляемся перад памяццю хлопцаў, чые жыцці абарваліся ў "гарачых кропках", і ўдзячныя за мужнасць тым, хто выстаяў у горане вайны, а цяпер верай і праўдай працуе на карысць дзяржавы. У сучаснай Беларусі вы — перадавы атрад, гатовы ў любы момант стаць на абарону Айчыны, годны прыклад для моладзі.

У дзень памяці і смутку зычу вам, дарагія воіны-інтэрнацыяналісты, вашым родным і блізкім мірнага неба, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя таварышы! Сёння мы адзначаем Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Краіна аддае даніну павагі сваім сынам, якія ў розныя гады ўдалечыні ад Радзімы з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика