Памёр двойчы Герой Сацыялістычнай Працы Васіль Старавойтаў
20.02.2013
—
Новости Политики
|
Учора на 89 годзе жыцця памёр двойчы Герой Сацыялістычнай Працы Васіль Старавойтаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Васіль Старавойтаў нарадзіўся 13 чэрвеня 1924 года ў в. Барок Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў у мясцовым калгасе імя Чкалава. Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў партызанам 600-га партызанскага атрада, служыў памочнікам начальніка штаба. За актыўныя баявыя дзеянні ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі "За баявыя заслугі" і "Партызану Айчыннай вайны". Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года за дасягнутыя поспехі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці Васілю Старавойтаву было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля "Серп і Молат". Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 чэрвеня 1984 года Васіль Старавойтаў быў узнагароджаны другім залатым медалём "Серп і Молат" і ордэнам Леніна, стаўшы двойчы Героем Сацыялістычнай Працы. У Кіраўску Магілёўскай вобласці ўстаноўлены бюст Васіля Старавойтава. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора на 89 годзе жыцця памёр двойчы Герой Сацыялістычнай Працы Васіль Старавойтаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. |
|