Беларусь будзе актыўна развіваць тэкстыльную і швейную вытворчасць. 21.by

Беларусь будзе актыўна развіваць тэкстыльную і швейную вытворчасць

06.03.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ААТ "Дзяржынская швейная фабрыка "Эліз"  заснавана ў 1928 годзе, спецыялізуецца на пашыве верхніх мужчынскіх і дзіцячых кашуль з усіх відаў тканін, выпускае трыкатажныя вырабы, жаночыя блузкі, гальштукі, шыйныя хусткі, шалікі, камплекты для саўны. Прадукцыя выпускаецца пад гандлёвымі маркамі Tіnо Аrеttу, Lеоnаrdо, Еlіz, "ЭЛІЗ для ВАС".

Доля дзяржавы ў статутным фондзе прадпрыемства адсутнічае.

Прэзідэнту далажылі аб фінансава-вытворчым стане фабрыкі, праведзеных мерапрыемствах па яе тэхнічным пераўзбраенні і выпуску новай прадукцыі. Так, прадпрыемства распрацавала план мадэрнізацыі дзеючых вытворчасцяў і стварэння новых высокапрадукцыйных рабочых месцаў, разлічаны на рэалізацыю да 2015 года.

У мінулым годзе на прадпрыемстве быў укаранёны аўтаматычны раскройны комплекс Lесtrа, на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў было накіравана Br1,8 млрд. На арандаваных ва Уздзе плошчах створана 20 рабочых месц, што дало магчымасць забяспечыць выпуск больш як 35 тыс. вырабаў. У 2013 годзе будзе набыта 43 адзінкі тэхналагічнага абсталявання для швейных патокаў на суму Br1,3 млрд. У 2014 годзе плануецца ўкараненне сістэмы аўтаматызаванага праектавання адзення, у 2015 годзе — запуск аўтаматызаваных насцілачнага комплексу і тэхналагічнага абсталявання ў швейных патоках.

Апошнія гады прадпрыемства стварыла 9 вытворчых філіялаў за межамі Дзяржынска, у прыватнасці ва Уздзе, у Стоўбцах, Нясвіжы і іншых малых гарадах. У планах — адкрыццё каля 40 спецыялізаваных крамаў.

Як расказаў генеральны дырэктар фабрыкі Юрый Лукашэвіч, на прадпрыемстве вядзецца вялікая работа па нарошчванні экспарту паслуг і прадукцыі. У 2012 годзе экспарт прадукцыі вырас на 20 працэнтаў у параўнанні з 2011 годам, і на працягу бліжэйшых трох гадоў яго плануецца павялічыць на 150 працэнтаў.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся зарплатай работнікаў фабрыкі, якая ў сярэднім за 2012 год склала толькі Br2632,8 тыс., што ніжэй, чым сярэдняя зарплата не толькі ў краіне, але і ў швейных прадпрыемствах канцэрна "Беллегпрам". Старшыня канцэрна Міхаіл Сучкоў запэўніў, што зарплата работнікаў "Эліз" будзе паступова павялічвацца. У прыватнасці, у лютым яна павінна скласці каля Br3,5 млн. Прэзідэнт нагадаў сваё патрабаванне, што нарошчвацца яна павінна паралельна з ростам вытворчасці і продажаў.

Кіраўніку дзяржавы далажылі ў цэлым аб стане і перспектывах развіцця прадпрыемстваў швейнай галіны канцэрна "Беллегпрам".

У склад канцэрна ўваходзяць 23 арганізацыі швейнай галіны, доля якіх у вытворчасці швейнай прадукцыі па краіне складае амаль 70 працэнтаў. Сярэдняспісачная колькасць занятых на гэтых прадпрыемствах складае 14 тыс. чалавек. Асноўным напрамкам развіцця швейнай галіны з'яўляецца мадэрнізацыя вытворчасці, у прыватнасці ўкараненне аўтаматызаванага тэхналагічнага абсталявання, стварэнне рабочых месц сістэм аўтаматызаванага праектавання адзення. Тэхналагічнае перааснашчэнне вытворчасцяў прадпрыемстваў канцэрна дасць магчымасць знізіць да 40 працэнтаў знос актыўнай часткі абсталявання. У 2012 годзе швейныя прадпрыемствы выпусцілі 27,8 млн вырабаў. Чысты прыбытак арганізацый у мінулым годзе склаў амаль Br300 млрд і павялічыўся ў 1,2 раза ў параўнанні з узроўнем 2011 года. Рэнтабельнасць продажаў за 2012 год склала 18,3 працэнта. Колькасць стратных прадпрыемстваў знізілася з 18 да 10.

Прадпрыемствы швейнай галіны пастаўлялі свае вырабы ў 38 краін, пры гэтым асноўным імпарцёрам застаецца Расійскай Федэрацыя (82,7 працэнта). Уласная тавараправодная сетка прадстаўлена за мяжой 22 суб'ектамі, у Беларусі працуюць 125 фірменных крамаў. Экспарт у 2012 годзе склаў амаль $240 млн, імпарт — амаль $150 млн.

Было ўзнята пытанне развіцця камвольнай вытворчасці. Першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка прапанаваў рэалізаваць праект па развіцці камвольнай вытворчасці на базе ААТ "Сукно" і ААТ "Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка". У прыватнасці, з ААТ "Камволь" у Мінску частку абсталявання плануецца перанесці ў ААТ "Сукно" і на прадпрыемства ў Слоніме, а вызваленыя плошчы ААТ "Камволь" перадаць у распараджэнне мінскім уладам для размяшчэння выставачнага комплексу або іншых мэт. Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, рэалізацыя гэтага праекта абыдзецца танней, чым поўная мадэрнізацыя ААТ "Камволь", і можа быць ажыццёўлена ў больш сціслыя тэрміны. У выніку ў Беларусі будуць створаны магутнасці па вытворчасці 4 млн м камвольнай тканіны і 2,7 млн м суконнай. "Такім чынам, мы будзем развіваць магутнасці ААТ "Сукно" і ўзнімаць фабрыку ў Слоніме, якая будзе рабіць пражу для камвольнай, касцюмнай і трыкатажнай прадукцыі", — сказаў Уладзімір Сямашка. Акрамя таго, не выключаецца ў праекце ўдзел замежных інвестараў.

Прэзідэнт лічыць, што праект мае патрэбу ў дэталёвым разглядзе. "Гэта цікавае пытанне, але яго трэба не ў спешцы вырашаць. Калі мы гэтым варыянтам дасягаем тых мэт, якія ставілі па ААТ "Камволь", то чаму б і не?" — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў выпадку рэалізацыі праекта ўсе работнікі ААТ "Камволь" павінны быць працаўладкаваны.

Прэзідэнт дадаў, што ў бліжэйшы час мае намер асабіста наведаць і ААТ "Сукно", і ААТ "Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка".

Аляксандр Лукашэнка наведаў швейны і раскройны цэхі фабрыкі, участкі па вытворчасці мужчынскіх кашуль і гальштукаў, азнаёміўся з работай транспартна-тэхналагічнай лініі Еtоn, аўтаматызаванага раскройнага комплексу Lесtrа, агледзеў выстаўку прадукцыі, што вырабляецца ў "Эліз".

Прэзідэнт таксама пабываў у краме пры Дзяржынскай швейнай фабрыцы "Эліз", азнаёміўся з асартыментам прадстаўленай тут прадукцыі і ў цэлым застаўся задаволены работай прадпрыемства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ААТ "Дзяржынская швейная фабрыка "Эліз" заснавана ў 1928 годзе, спецыялізуецца на пашыве верхніх мужчынскіх і дзіцячых кашуль з усіх відаў тканін, выпускае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика