Беларусь зацікаўлена ва ўмацаванні адносін з Латвіяй па ўсіх напрамках. 21.by

Беларусь зацікаўлена ва ўмацаванні адносін з Латвіяй па ўсіх напрамках

11.04.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей учора на сустрэчы ў Віцебску з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы звязаны цеснымі чалавечымі вузамі, гандлёва-эканамічнымі сувязямі і, вядома, нацэлены на тое, каб і ў далейшым умацоўваць адносіны па ўсіх напрамках", — сказаў Уладзімір Макей.

Паводле слоў беларускага міністра, на сустрэчы з Эдгарсам Рынкевічсам у вузкім складзе былі абмеркаваны пытанні, якія датычацца як двухбаковага супрацоўніцтва, так і адносін Беларусі з Еўрасаюзам. "Думаю, ёсць вельмі шмат агульных інтарэсаў, па якіх мы можам працаваць", — адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што, нягледзячы на дадатную дынаміку развіцця гандлёва-эканамічных сувязяў, патэнцыял Беларусі і Латвіі ў гэтай сферы далёка не вычарпаны. "Ёсць шэраг прапаноў, якія прапрацоўваюцца і будуць выгадныя абодвум бакам", — сказаў ён. Кіраўнік МЗС Беларусі таксама выказаў надзею, што візіт латвійскага міністра дасць магчымасць надаць новы імпульс развіццю ўзаемадзеяння дзвюх краін у гандлёва-эканамічнай, палітычнай, гуманітарнай і іншых сферах.

У сваю чаргу Эдгарс Рынкевічс таксама адзначыў наяўнасць станоўчых тэндэнцый у двухбаковым эканамічным супрацоўніцтве. "Мы павінны шукаць агульныя інтарэсы, дзе можам праводзіць дыялог", — сказаў міністр.

Акрамя таго, Эдгарс Рынкевічс асабліва адзначыў той факт, што гэта сустрэча адбылася ў Віцебску. Паводле яго слоў, міжрэгіянальныя адносіны Беларусі і Латвіі вельмі цесныя, і ёсць шмат перспектыўных напрамкаў, па якіх іх можна развіваць.

Кіраўнік МЗС Латвіі станоўча ацаніў вынікі практычнай рэалізацыі пагаднення аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў прыгранічных тэрыторый. Тым не менш, ён лічыць, што яшчэ ёсць дадатковыя магчымасці для аблягчэння бюракратычных працэсаў у гэтым пытанні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей учора на сустрэчы ў Віцебску з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Латвіі Эдгарсам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика