Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз пачне работу з 1 ліпеня. 21.by

Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз пачне работу з 1 ліпеня

23.04.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь ствараецца на базе экспертных падраздзяленняў органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, Узброеных Сіл, Міністэрства юстыцыі, а таксама Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Асноўная мэта такога рашэння ў якасным павышэнні эфектыўнасці дзяржаўнай судова-экспертнай дзейнасці.

Пасля вывядзення следчых падраздзяленняў з сістэмы органаў унутраных спраў, пракуратуры, органаў фінансавых расследаванняў і стварэння Следчага камітэта аналагічны крок у дачыненні да судова-экспертных падраздзяленняў з'яўляецца прадаўжэннем працэсу рэфармавання праваахоўных органаў, які будзе садзейнічаць узмацненню абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, арганізацый у крымінальным, адміністрацыйным, грамадзянскім і гаспадарчым працэсе.

Стварэнне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз таксама дасць магчымасць сканцэнтраваць фінансавыя сродкі, якія раней выдзяляліся на дзяржаўную судова-экспертную дзейнасць па лініі некалькіх ведамстваў, і тым самым стварыць дадатковыя ўмовы для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы экспертных падраздзяленняў, аснашчэння іх сучасным абсталяваннем. Сваю дзейнасць Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь пачне з 1 ліпеня 2013 года. Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў указ, у адпаведнасці з якім Андрэй Швед вызвалены ад пасады першага намесніка старшыні Следчага камітэта Беларусі і назначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь ствараецца на базе экспертных падраздзяленняў органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика