Беларусь і Казахстан: узаемадапаўняльнае супрацоўніцтва. 21.by

Беларусь і Казахстан: узаемадапаўняльнае супрацоўніцтва

26.04.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе пашырыць удзел нашай краіны ў індустрыялізацыі эканомікі Казахстана. Аб гэтым ён заявіў 25 красавіка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Казахстана Серыкам Ахметавым.

"Што датычыцца Казахстана, мы з вамі і з Расіяй ужо стварылі, я спадзяюся, вельмі перспектыўную арганізацыю, якая дапаможа і дзяржавам, і людзям, што жывуць у гэтых краінах. Я абсалютна згодны з Нурсултанам Назарбаевым, што ні ў якім разе нельга палітызаваць працэсы ў гэтай арганізацыі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Ды мы і не спяшаемся, спакойна вырашаем тыя праблемы, якія сёння ёсць. Калі мы іх вырашым, тады, сапраўды, не выстаўляючы нейкія агароджы, можам рухацца далей, асвойваючы новыя працэсы і вырашаючы новыя праблемы, якія будуць узнікаць".

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што АЭП у яе цяперашнім выглядзе ўжо дае вынікі, у тым ліку ў плане павелічэння аб'ёмаў двухбаковага супрацоўніцтва. Так, па выніках 2012 года таваразварот паміж Беларуссю і Казахстанам склаў амаль $1 млрд. "Мы калісьці марылі аб гэтым, а сёння ён ужо ёсць", — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

"Думаю, што беларусам трэба больш актыўна працаваць у сферы індустрыялізацыі казахстанскай эканомікі. Гэта для нас выгадна", — падкрэсліў Прэзідэнт.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Казахстан таксама зацікаўлены ў такім супрацоўніцтве і заўсёды гэтаму садзейнічаў. Акрамя таго, беларускія тавары маюць добрыя суадносіны цаны і якасці. "Калі вам нешта патрэбна, мы імгненна вырашым гэта пытанне. Для нас Казахстан не чужая краіна, гэта вельмі перспектыўная і багатая краіна, як цяпер, так і ў будучым. Супрацоўніцтва з Казахстанам нашай дзяржаве і народу на карысць". Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь шукае новыя рынкі збыту тавараў далёка за сваімі межамі, але часам забывае аб тым, што для Беларусі дастаткова рынкаў тут, побач. Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на той факт, што эканомікі Беларусі і Казахстана ўзаемадапаўняльныя.

Што датычыцца двухбаковых адносін, то, паводле слоў Серыка Ахметава , існуючы аб'ём таваразвароту ў $1 млрд далёка не мяжа. "У нас вялікі патэнцыял, і мы павінны ў бліжэйшыя гады павялічыць яго як мінімум удвая", — лічыць ён Ахметаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе пашырыць удзел нашай краіны ў індустрыялізацыі эканомікі Казахстана. Аб гэтым ён заявіў 25 красавіка на сустрэчы з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика