Аляксандр Лукашэнка ў свята Вялікадня наведаў храм-помнік у гонар Усіх Святых у Мінску
07.05.2013
—
Новости Политики
|
Кіраўнік дзяржавы разам з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам запаліў свечку ў прыдзеле храма-помніка ў гонар абраза Божай Маці "Спаталі мой смутак". З нагоды свята Аляксандр Лукашэнка і Мітрапаліт Філарэт абмяняліся падарункамі. Затым Прэзідэнт і Мітрапаліт разам паслухалі музыку ў выкананні канцэртнага аркестра Рэспубліканскага музычнага каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Аляксандр Лукашэнка таксама азнаёміўся з ходам работ па завяршэнні будаўніцтва і стварэнні ўнутранага ўбрання храма-помніка. Аляксандр Лукашэнка і Мітрапаліт Філарэт прадоўжылі размову за чаяпіццем. Перад наведваннем храма Аляксандр Лукашэнка ўсклаў кветкі да помніка Патрыярху Аляксію ІІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы разам з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам запаліў свечку ў прыдзеле храма-помніка ў гонар абраза...
|
|